A A+ A++

Журы прэміі Міхала Анемпадыстава, якой ганаруюць за найлепшую кніжную вокладку, вызначыла васьмярых фіналістаў. Кароткі спіс вызначалі рэйтынгавым галасаваннем, сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле 10-бальнай шкалы. Сумы балаў паказалі фіналістаў.

Журы прэміі Міхала Анемпадыстава абвесціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – адзначыць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Анемпадыстава за 2022 год адбудзецца 7 траўня 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal, 11, у Варшаве. Пачатак цырымоніі а 18:00. Уваход вольны.

На прэмію былі намінаваныя 14 вокладак, з якіх журы выбрала 8 фіналістаў.

Ананімны аўтар – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы».

Вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»

Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае».

Вокладка Анатоля Лазара для кнігі Янкі Купалы «Выбранае»

Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак бяды».

Вокладка Анатоля Лазара для кнігі Васіля Быкава «Знак бяды»

Яна Галушкіна, «VEHA» – вокладка кнігі «VEHA» «Людзі лесу / Ludzi lesu».

Вокладка Яны Галушкінай для кнігі «VEHA» «Людзі лесу / Ludzi lesu»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна – вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА».

Вокладка Юліі Лар’янавай і Тані Скарынкінай для кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

У складзе журы за 2022 год: арт-менеджарка, заснавальніца мастацкіх галерэяў Ганна Чыстасердава; журналістка-фрылансэрка, фатографка Вольга Бубіч; медыямастак, ўэб-распрацоўнік Максім Тымінько; мастак Андрэй Дурэйка; графічны дызайнер, заснавальнік дызайнерскай студыі Артур Вакараў.

Генеральны партнёр прэміі – «Белсат».

Hавiны

Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію Міхала Анемпадыстава за лепшую кніжную вокладку 2023 года

2024.03.16 18:51

Гэтая прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў гонар асобы шматлікіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаўся Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычардаса Гавяліса.

У 2021 годзе пераможцай была дызайнерка Алена Дашкевіч за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Апошні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі цырымонію зладзілі не ў Беларусі. Пераможцам тады быў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.


Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBrzesko. Akcji #sadziMy organizowana przez Lasy Państwowe / ZDJĘCIA / VIDEO
Następny artykułПочему возникают колебания сахара в крови и как этого не допустить: объяснение нутрициолога