A A+ A++

Іран у ноч з 13 на 14 красавіка разам са сваімі саюзнікамі атакаваў Ізраіль.

У небе сталіцы Ізраілю бачныя выбухі пасля нападу з боку Ірану. Тэль-Авіў, 14 красавіка 2024 г.

Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Два ізраільскія чыноўнікі паведамілі The New York Times, што Іран выпусціў 185 дронаў і 36 крылатых ракет. Большая частка дронаў і ракет была выпушчаная з Ірану, невялікая частка была запушчаная з Іраку і Емена. Іран таксама выпусціў у бок Ізраілю 110 ракет класа «зямля-зямля».

Міністэрства замежных спраў Ірану заявіла, што напад на Ізраіль быў «абарончай мерай», якая паказвае яго «адказны падыход да рэгіянальнага і міжнароднага міру і бяспекі». У афіцыйнай заяве МЗС Ірану гаворыцца, што Ісламская Рэспубліка Іран без ваганняў прыме далейшыя неабходныя меры для абароны сваіх законных інтарэсаў ад любых актаў ваеннай агрэсіі або незаконнага прымянення сілы.

Паветраная атака выклікала асуджэнне з боку саюзнікаў Ізраілю і папярэджанне аб рызыцы далейшай эскалацыі на Блізкім Усходзе.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн скліча сустрэчу лідараў G7 у нядзелю 14 красавіка, каб выпрацаваць тое, што ён назваў «абʼяднаным дыпламатычным адказам на нахабную атаку Ірану».

Для Байдэна атака на Ізраіль з боку Ірану – гэта сцэнар, якога ён вельмі імкнуўся пазбегнуць з пачатку крызісу на Блізкім Усходзе. Расце рызыка больш шырокага рэгіянальнага канфлікту, які можа непасрэдна ўцягнуць Злучаныя Штаты разам з іншымі краінамі, піша CNNБайдэн знаходзіцца ў цяжкай пазіцыі, ён абяцаў непахісную падтрымку Ізраілю і адначасова ён спрабуе перадухіліць новую вайну з удзелам Злучаных Штатаў, пішуць журналісты CNN.

Ізраільскі тэлеканал 12 са спасылкай на неназванага ізраільскага чыноўніка заявіў, што на напад будзе «значны адказ», пра гэта паведамляе Reuters.

Абвастрэнне паміж Ізраілем і Іранам звязанае з тым, што 1 красавіка ў выніку авіяўдару па будынку консульства Ірану ў Дамаску загінулі сем чальцоў іранскага Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі, у тым ліку высокапастаўлены брыгадны генерал Магамад Рэза Загэдзі і ягоны намеснік, генерал Магамад Гадзі Хаджы Рагімі. Агулам ахвярамі атакі зрабіліся 13 чалавек.

belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułПВО уничтожила все “шахеды”, которыми россияне атаковали Харьковщину, но захватчики запустили еще и четыре баллистических ракеты – Олещук
Następny artykułKardiolodzy: Choroby układu sercowo-naczyniowego są głównym zabójcą Polaków