Ягад сёлета найбольш на поўдні Беларусі, а вось грыбны ўраджай паўсюль будзе сярэдні, зазначаюць навукоўцы.
Спецыялісты Інстытуту лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаюць сёлетнюю высокую ўраджайнасць ягад на Гомельшчыне. Для ацэнкі выкарыстоўваюць пяцібальную шкалу, паводле якой на першым месцы Гомельская вобласць з 4 баламі. Далей ідуць Берасцейская, Менская і Магілёўская – па 3 балы. У Гарадзенскай вобласці – 2 балы. Найменш ягад у Віцебскай – 1 бал.
«У кожнай з іх спецыялісты назіраюць за ростам чарніцаў, брусніцаў, буякаў і журавінаў. Іх ураджайнасць у вялікай ступені залежыць ад умоваў надвор’я, – удакладняе навуковы супрацоўнік сектару харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытуту лесу НАН Беларусі Ігар Маховік. – Улік вядуць па квітненні. Ягады могуць быць як буйныя, так і дробныя, таму пры адной і той жа іх колькасці можна атрымаць розны па масе ўраджай».
Паводле спецыяліста, такая сітуацыя з ягадамі абумоўлена тым, што ранняй вясной сёлета трымаліся даволі высокія тэмпературы, праз што вегетацыйны сезон распачаўся на два – тры тыдні раней, чым звычайна. Потым у паўночнай частцы краіны здарыліся замаразкі, што адбілася на чарніцах, якія ўжо квітнелі. У паўднёвых рэгіёнах да гэтага часу чарніцы ўжо паспелі адквітнець – на тры тыдні раней, чым звычайна – недзе ў першай дэкадзе красавіка. У выніку ўжо цяпер чарніцы там масава плоданосяць.
Разбор
Нізкія цэны, слабы попыт, дробныя ягады. Зарабіць на чарніцах сёлета не атрымаецца
2023.07.10 19:13
Сёлета таксама чакаецца буйны ўраджай журавінаў – паколькі яны квітнеюць пазней за іншыя ягады, то пад замаразкі не трапілі.
Ураджай грыбоў сёлета будзе сярэднім. Белага грыба і падасінавіка можа быць менш, чым звычайна – на гэта можа паўплываць тое, што ўзімку было шмат ападкаў, у выніку чаго ў нізінах сабралася вада, якая ў асобных месцах застаецца дагэтуль.
«Усё залежыць ад надвор’я: пасля спякотнага перыяду дажджы – праз 10 -14 дзён актыўна пойдуць грыбы», – зазначаюць навукоўцы.
Ягады і грыбы беларусы традыцыйна збіраюць не толькі для сваёй уласнай гаспадаркі, але і каб здаць і падзарабіць на гэтым. Сёлета закупачныя цэны на чарніцы выраслі, зазначае «Сельская газета». На Гомельшчыне кілаграм чарніцаў каштуе ад 4,5 да 5,5 рублёў. 6 – 7 рублёў прапаноўваюць за кілаграм лісічак.
Hавiны
Спёка, зацяжныя пахаладанні і небяспечныя прыродныя з’явы: якім будзе гэтае лета ў Беларусі?
2024.06.09 00:18
Мінлясгас на гэтым тыдні амаль цалкам зняў забарону на наведванне лясоў. Абмежаванні дагэтуль застаюцца ў наступных рэгіёнах:
- Гомельская вобласць: Брагінскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі Жыткавіцкі Лоеўскі і Хойніцкі раёны;
- Гарадзенская вобласць: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Ашмянскі і Гарадзенскі раёны;
- Менская вобласць: Пухавіцкі і Чэрвеньскі раёны;
- Магілёўская вобласць: Касцюковіцкі і Хоцімскі раёны;
- Берасцейская вобласць: Берасцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Кобрынскі, Маларыцкі і Пружанскі раёны.
У Віцебскай вобласці няма ніводнага раёну з абмежаваннем наведвання лясоў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS