У нашую краіну 8 чэрвеня з Расеі прыбылі 10 танкаў Т-34. Яны прымуць удзел у парадзе 3 ліпеня ў Менску, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
«Танкі Т-34 дастаўленыя з Расейскай Федэрацыі. Жыхары і госці сталіцы ўбачаць 10 легендарных танкаў Перамогі на ваенным парадзе ў Менску», – распавяла прэс-служба Мінабароны.
Расейскія танкі «гатовыя не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу», заявіў намеснік начальніка ўзбраення Узброеных сілаў Беларусі палкоўнік Сяргей Томчык:
«Асобныя з іх прымалі ўдзел сёлета ў парадзе на Чырвонай плошчы 9 траўня, а таксама ў іншых рэгіёнах Расейскай Федэрацыі. З наступнага тыдня дадзены парадны разлік прыме ўдзел у падрыхтоўцы механізаванай калоны войскаў, якія ўдзельнічаюць у парадзе войскаў Менскага гарнізону на аэрадроме Ліпкі».
Акрамя танкаў, у парадзе будуць упершыню ўдзельнічаць АТРК «Іскандэр-М», а таксама іншыя «толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры вайсковай тэхнікі», якіх агулам будзе больш за 250 адзінак. Будзе задзеяная авіяцыя – баявыя самалёты і верталёты. Парадныя разлікі прадставяць Мінабароны, МУС, Дзяржаўны памежны камітэт, МНС, Следчы камітэт, кадэцкія вучэльні і спецыялізаваныя ліцэі. Прымуць удзел больш за 6000 вайскоўцаў.
Ваенны парад у Менску адбудзецца 3 ліпеня каля стэлы «Менск – горад-герой». Генеральныя рэпетыцыі пройдуць 29 чэрвеня і 1 ліпеня на праспекце Машэрава і каля стэлы.
З 16 траўня ў Менску перакрываюць рух на некаторых вуліцах, дзе праходзяць рэпетыцыі параду 3 ліпеня.
Аб’ектыў
Лукашэнка рыхтуецца да параду: у Менску будуць перакрываць дарожны рух
2024.05.15 20:49
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS