A A+ A++

Тыдзень таму напад Ірану на Ізраіль у адказ на ўдар па іранскім консульстве ў Сірыі лічылі імаверным, два дні таму – непазбежным. Але, піша «Reuters», Іран намагаецца стрымаць наступствы і пазбегнуць эскалацыі.

Іран даў сігнал Злучаным Штатам аб тым, што адкажа Ізраілю такім чынам, каб «пазбегнуць сур’ёзнай эскалацыі», і «не будзе дзейнічаць паспешліва», бо настойвае на сваіх патрабаваннях, якія ўключаюць перамір’е ў Газе, піша «Reuters» са спасылкай на іранскія крыніцы. Пасланне аб гэтым, як сцвярджаецца, перадаў у ЗША міністр замежных справаў Ірану падчас візіту ў Аман 7 красавіка.

Прэс-сакратар амерыканскага Белага дому адмовіўся каментаваць паведамленні з Ірану і дадаў: Штаты паведамілі Ірану, што не маюць дачынення да ўдару па консульстве ў Сірыі, які забіў высокапастаўленега іранскага генерала і абурыў Іран.

Крыніца «Reuters», знаёмая са звесткамі амерыканскай выведкі, расказала, што не была ў курсе паведамлення, перададзенага ў Амане, але чула, што Іран «вельмі ясна заявіў», што адказ на ўдар па консульстве ў Сірыі будзе «кантраляваным» і «не эскалацыйным».

Аналітыка

Цярпенне заканчваецца, а вайна – не. Тлумачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе

2024.04.04 16:30

Паводле гэтай крыніцы, Іран не збіраецца нападаць наўпрост, а выкарыстае «рэгіянальныя проксі-сілы для правядзення шэрагу нападаў на Ізраіль». Адна з іранскіх крыніцаў таксама не выключыла магчымасці нападу на Ізраіль проксі-сілаў, якія падтрымлівае Іран.

Іран паказаў гатовасць да дээскалацыі пры выкананні патрабаванняў, якія ўключаюць спыненне Ізраілем агня ў Газе, кажуць крыніцы выдання. Таксама Іран імкнецца аднавіць перамовы па сваёй ядравай праграме. У Амане Іран, паводле крыніцаў, патрабаваў таксама, каб ЗША не ўмешваліся ў выпадку «кантраляванай атакі» на Ізраіль, але гэта ЗША адхілілі.

Тым часам пастаянная місія Ірану ў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў 11 красавіка паведаміла, што Іран мог бы адмовіцца ад «неабходнасці пакарання» Ізраілю, калі б Рада бяспекі ААН «асудзіла акт агрэсіі» адносна дыпламатычнага будынку ў Сірыі і прыцягнула вінаватых да адказнасці.

Hавiны

Кіраўнік NATO заявіў, што аўтарытарны альянс Расеі, Кітаю, Ірану і КНДР набірае моц

2024.04.07 08:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł“Głosy najlepszą nagrodą za moją krótką pracę”
Następny artykułWarsztaty rodzinne w Miejskim Domu Kultury: Twórz piniaty na urodziny i imieniny!