A A+ A++

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў Вільні 26 красавіка ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобылю» з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі пасольстваў і дыпламатычных місій у Вільні прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

«Мы бачым вельмі абыякавае стаўленне [рэжыму ў Беларусі. – рэд. belsat.eu] да ядравай энергетыкі. Мы бачым, як будуецца Астравецкая АЭС, няма ніякага кантролю. Мы бачым, што рэжым дазваляе размяшчаць у Беларусі ядравую зброю. Канечне, гэта вялікая пагроза новага Чарнобылю», – сказала Святлана Ціханоўская ў каментары «Белсату».

Святлана Ціханоўская размаўляе з журналістамі пасля цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Саму ж сітуацыю ў краіне, дзе людзей забіваюць і катуюць, вымушаюць да эміграцыі, яна назвала «палітычным Чарнобылем». Паводле яе, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб не дапусціць новага паўтарэння экалагічнай катастрофы і спыніць «палітычны Чарнобыль».

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі пасольстваў і дыпламатычных місій у Вільні прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі пасольстваў і дыпламатычных місій у Вільні прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніку «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманда Офісу Ціханоўскай і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і медыяў.

Помнік «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Кветкі ля помніку «Маці Чарнобылю» — у памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Вільня, Літва. 26 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Разбор

Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць

2024.04.26 06:00

belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBędzie nowy trener Szczypiorniaka. Drużyna podsumowuje miniony sezon
Następny artykułBezprzewodowe słuchawki Bluetooth do 150 zł. W jakie budżetowe modele warto zainwestować?