A A+ A++

Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін паведаміў пра пажары на абʼектах паліўна-энергетычнага комплексу. Узгаранні адбыліся праз атаку дронаў, сцвярджае чыноўнік. Мясцовыя тэлеграм-каналы публікуюць кадры нафтабазы, якая палае.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск», гарыць нафтабаза пасля атакі дронаў 24 сакавіка.

Калаж: «Белсат»

«Наш рэгіён зноў знаходзіцца пад атакай украінскіх БПЛА. Сілы СПА УС Расеі вядуць барацьбу з паветранымі мэтамі. Па ўсёй верагоднасці ў выніку атакі праціўніка па грамадзянскіх паліўна-энергетычных абʼектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёну адбыліся ўзгаранні. МНС на месцы ліквідуюць наступствы», – напісаў Васіль Анохін ноччу 24 красавіка.

Пацярпелых на месцах здарэнняў няма, удакладніў чыноўнік раніцай.

Тэлеграм-канал «Подслушано Смоленск» публікуе відэа са слупамі полымя. Сцвярджаецца, што гарыць нафтабаза ў Ярцаве.

Таксама паведамляецца аб узгаранні ў яшчэ адной нафтабазы.

«Першы выбух пачуўся ў 3: 15 ночы, у раёне нафтавай базы каля вёскі Раздорава (каля 20 км ад Смаленска). Прыкладна праз 15 хвілін пачуўся адзін выбух, пасля гэтага ў раёне прамысловага абʼекта зʼявілася зарыва і дым», – піша тэлеграм-канал «SHOT» са спасылкай на мясцовых жыхароў.

Каментар

Яўген Магда: Удар дронаў па беларускіх НПЗ – «casus belli», выгадны Крамлю

2024.04.16 15:47

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRadni Rady Gminy Chojnice podsumowali ósmą kadencję na uroczystej sesji
Następny artykułW tym roku podczas długiego weekendu w domu zostanie 60 proc. Polaków [SONDAŻ]