A A+ A++

Як стала вядома праваабаронцам, на пачатак красавіка медчастка калоніі была запоўнена асуджанымі з запаленнем лёгкіх альбо віруснай пнеўманіяй, паведамляе тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.

Бабруйская папраўчая калонія. Бабруйск, Беларусь.

Фота: komkur.info

У некаторых вязняў назіраліся ўскладненні.

«На сёння некаторыя з іх шпіталізаваны ў адну з бабруйскіх больніц», – пішуць валанцёры.

Раней праваабаронцы паведамлялі пра пагаршэнне ўмоваў утрымання вязняў у бабруйскай калоніі. Гэтак, напярэдадні зімовага сезону ў сваякоў перасталі прымаць цёплую вопратку. Паводле новых правілаў, асуджаныя мусяць насіць толькі тое, што выдаюць у калоніі і пры гэтым аплачваць гэтую адзежу. Акрамя таго, у калоніі скарацілі колькасць тэлефонных званкоў і забаранілі набіраць некалькі нумароў за адзін раз.

Hавiны

У бабруйскай калоніі ўспышка каронавіруса

2021.11.24 18:51

Пагаршэнне ўмоваў у бабруйскай калоніі звязваюць з перастаноўкамі ў кіраўніцтве, якія адбыліся праз самагубства асуджанага, здзейсненае ў ліпені 2023 года. Вязень адбываў тэрмін за незаконны збыт наркотыкаў і мог пайсці на такі крок праз невыносныя ўмовы жыцця, што стварала для яго адміністрацыя.

Нагадаем, у канцы студзеня праваабаронцы паведамлялі пра магчымую эпідэмію грыпу ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, дзе адбывае тэрмін Віктар Бабарыка.

Аб’ектыў

У беларускіх калоніях пагаршаюць умовы ўтрымання

2023.09.28 21:36

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW weekend odbyła się Powiatowa Konferencja Internistyczna
Następny artykułDebata prezydencka w radiu Strefa FM – co dzisiaj wiadomo