A A+ A++

Помнік удзельнікам паўстання 1863 года быў усталяваны ў дворыку Францішканскага кляштару ў Вільні незаконна. З такою заявай выступіла камісія гістарычнай памяці Віленскай гарадской рады. Паводле яе, падчас паседжання ў мінулым годзе дазволу на ўсталяванне помніку камісія не давала.

Помнік удзельнікам паўстання 1863 года. Вільня, Літва. 22 сакавіка 2024 года.

Фота: Ганна Русінава / Белсат

Згодна з інфармацыяй старшыні камісіі гістарычнай памяці Каміле Шарайце-Гагяліене, пытанне аб усталяванні помніку разглядалася ў жніўні 2023 года і камісія не дала згоды на правядзенне такіх працаў.

«Магу запэўніць, што заяўнікі былі паінфармаваныя па ўказаных кантактах. Указаныя кантакты, якія былі ў заяве, пацвердзілі факт атрымання нашага неўхвалення і праінфармавалі аб гэтым кляштар», – прыводзіць словы Шарайце-Гагяліене выданне «Delfi».

Такім чынам, выходзіць, што помнік быў усталяваны незаконна.

Як адзначыла старшыня камісіі, ухваленне трэба было атрымаць не толькі з боку муніцыпалітэту, але і Дэпартаменту культурнай спадчыны (ДКС), бо «гэта тэрыторыя старога гораду і публічная прастора».

Рашэнне пра далейшыя дзеянні будзе прымаць Дэпартамент культурнай спадчыны, і тут могуць быць варыянты, сцвярджае Каміле Шарайце-Гагяліене.

«Можа быць прызначаны штраф або дадзены час на афармленне ўсіх гэтых дазволаў, ці нават дэмантаж помніку. Але тут ужо ДКС будзе вызначаць, якім можа быць пакаранне. (…) Пытанне яшчэ не закрытае», – прыводзіць словы Шарайце-Гагяліене «Delfi».

Паводле інфармацыі літоўскага выдання lrt.lt, прадстаўнікі кляштару сцвярджаюць, што камунікавалі і з ДКС, і з камісіяй гістарычнай памяці з нагоды ўсталявання помніку, хаця і не адмаўляюць таго, што не атрымалі пісьмовай згоды ад ніводнай установы.

Нагадаем, што 22 сакавіка, у Дзень памяці паўстанцаў Каліноўскага, у гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы, на тэрыторыі Францішканскага кляштару, з’явілася скульптурная кампазіцыя, на якой Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі з узнятымі рукамі прысягаюць Богу і Радзіме, побач стаіць Цітус Далеўскі, а манах-францішканец добраслаўляе справу паўстання. Помнік усталяваны на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.

Аб’ектыў

У Вільні адзначылі Дзень памяці паўстанцаў Каліноўскага

2024.03.22 20:41

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPrzez lata budowali wymarzony dom w Łochowie. Pożar zabrał im wszystko
Następny artykułSzkoła podstawowa nr 21 promuje bezpieczeństwo [ Szkoły i uczelnie ]