A A+ A++

Літва, Латвія і Эстонія да 7 жніўня паведамяць Беларусі і Расеі аб выхадзе з дамовы БРЭЛЛ і сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы. Пра гэта паведаміла міністэрства энергетыкі Літвы.

Электрасеткі Літвы.

Фота:  enmin.lrv.lt

Сінхранізацыя з еўрапейскімі электрасеткамі запланаваная на люты 2025 года.

«Узровень гатовасці да сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы складае амаль 100 %. Цяпер самае галоўнае – завяршыць неабходныя працэдуры ўзгаднення з Асацыяцыяй еўрапейскіх аператараў сістэмаў перадачы электраэнергіі і разам з Латвіяй і Эстоніяй паведаміць бакам дамовы БРЭЛЛ пра яе непадаўжэнне», – заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс.

Літва, Латвія, Эстонія, Расея і Беларусь на дадзены момант працуюць у так званым кальцы БРЭЛЛ, дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў Расеі. Адпаведнае пагадненне было падпісанае ў 2001 годзе.

Раней прадстаўнікі ўладаў Латвіі, Літвы і Эстоніі называлі далучэнне да электрасетак Еўропы адным са стратэгічных прыярытэтаў рэгіёну. Дамова наконт гэтага была дасягнута ўрадамі краінаў Балтыі летась у жніўні.

Hавiны

Літва цалкам адмаўляецца ад расейскіх газу, нафты і электрычнасці

2022.05.21 13:26

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułEurowybory 2024. Wiceprzewodniczący jednej z komisji odwołany
Następny artykułKierowcy Saubera wystartują z pit lane