A A+ A++

Праект «MAYDAY TEAM» паведаміў, што ініцыятыву «Маці-328», якая аб’ядноўвае сем’і асуджаных за наркотыкі, залучылі ў негалосны «чорны спіс», праз што стала немагчыма ствараць петыцыі. Акрамя таго, актывістам адмовілі ў сустрэчы з старшынёю Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай, бо яна «раздражнёная тэмаю».

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава каля будынку Палаты прадстаўнікоў. Менск, Беларусь. 30 ліпеня 2020 года.

Фота: Белсат

Пра тое, што грамадзянская ініцыятыва «Маці-328» трапіла ў апалу, сталася вядомым, калі актывістам не дазволілі сустрэцца з кіраўніцаю Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай. У сярэдзіне красавіка быў анансаваны асабісты прыём чыноўніцы ў Менску і Жлобіне. Актывісты здолелі запісацца.

«Спачатку ім зычліва сказалі, што заяўкі прынятыя, і ім перазвоняць, каб удакладніць, колькі асобаў і ў які час прыйдуць на прыём. Аднак пазней неафіцыйна актывістам руху далі зразумець, што Наталля Качанава раздражнёная тэмаю», – паведамляе «MAYDAY TEAM».

Да актывістаў давялі, што ўлады больш не маюць намеру абмяркоўваць праблемы асуджаных за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. У выніку ад Качанавай не перазванілі і на сустрэчу з ёю не паклікалі.

Акрамя таго, «Маці-328» сутыкнуліся з немагчымасцю апублікаваць петыцыю на адмысловых старонках, бо атрымалі адмову ад мадэратараў, якія маюць «чорны спіс» забароненых тэмаў.

«Маці-328» змагаюцца за змякчэнне пакарання за нарказлачынствы. Актывісты ўпэўненыя, што фігурантам такіх справаў даюць несувымерныя тэрміны, праз што тысячы маладзёнаў ва ўзросце ад 14 гадоў трапілі ў калоніі ў сярэднім на 10 гадоў. Акрамя таго, ініцыятыва просіць аб амністыі для асуджаных паводле гэтых артыкулаў.

Артыкул 328-ы Крымінальнага кодэксу прадугледжвае, што за захоўванне, пакупку, выраб і перавоз любой колькасці любога наркотыку без мэты збыту пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. За тое ж самае, толькі з мэтаю збыту – ад 3 да 8 гадоў, прычым збытам лічыцца любое перадаванне наркотыку іншай асобе, нават не за грошы.

Калі ў справе будзе фігураваць «незаконны абарот наркотыкаў у буйным памеры» (напрыклад, для марыхуаны гэта 80 грамаў, а для гераіну – больш за 1 грам), то пасадзяць на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.

Hавiны

Каго з зорак злавілі з наркотыкамі, і што ім за гэта было

2021.04.16 17:39

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRada Powiatu wybrała prezydium
Następny artykułNFZ wydał ponad 37 mln kart EKUZ przez 20 lat