A A+ A++

У Беларусі наўрад ці пройдзе традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» – на тле рэпрэсіяў ніхто не анансаваў акцыі памяці, якую ўлады лічаць «апазіцыйнай». Але беларусы ў эміграцыі ўжо распачалі «чарнобыльскі тыдзень» з акцыямі памяці і кінапаказамі.

Архіўнае фота. «Чарнобыльскі шлях». Варшава, Польшча. 26 красавіка 2023 года.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Чаму ідуць на Чарнобыльскі шлях

У ноч на 26 красавіка 1986 года на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што блізу гораду Прыпяць тагачаснай Украінскай ССР, здарыўся магутны выбух, распачаўся пажар. Эфект ад аварыі быў як ад «бруднай бомбы»: з рэактару ў асяроддзе аказаліся выкінутыя тоны ядравага паліва і радыеактыўных рэчываў. Непасрэдна ад выбуху загінулі толькі два чалавекі, у наступныя месяцы ад прамянёвай хваробы загінулі яшчэ 28 чалавек. Але радыяцыя прывяла да дзясяткаў тысяч заўчасных смерцяў, папсавала здароўе незлічонай колькасці людзей і зрабіла непрыдатнымі для пражывання вялізныя тэрыторыі.

Савецкія ўлады два дні ўтойвалі катастрофу, а першыя парады аб бяспецы пачалі даваць толькі праз 10 дзён, і нават потым вінавацілі Захад у «паклёпе», заніжалі небяспеку. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі цяпер настойвае на засваенні забруджаных радыяцыяй земляў і стварае ўражанне бяспекі, даўно забраў льготы ў ліквідатараў і пакідае пацярпелых без дапамогі, збудаваў новую АЭС, на якой пастаянна адбываюцца няштатныя сітуацыі.

Разбор

БелАЭС будзем адключаць? Немцы адмовіліся ад АЭС – ці змогуць адмовіцца іншыя

2023.04.26 16:00

Што будзе ў Беларусі

Беларускія дзяржаўныя ўстановы з 18 па 27 красавіка праводзяць «рэспубліканскую дэкаду грамадска-патрыятычных справаў „Чарнобыль. Захоўваючы памяць…“». Афішу абяцаюць апублікаваць на «платформе патрыятычнага выхавання», але станам на 23 красавіка ўсё, што анансавалі, гэта абстрактныя «мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі краіны».

З 1989 па 2019 год у Менску незалежна ад уладаў ладзілі акцыю памяці «Чарнобыльскі шлях», ды пасля пандэміі і масаных рэпрэсіяў шэсцяў ужо не ладзілі. Пры тым у 2021 годзе акцыі не было, а затрыманні былі.

У 2024 годзе «Белсату» не ўдалося знайсці анонсаў «чарнобыльскіх» акцыяў памяці ў Беларусі. Аб такіх не чула і экалагічная арганізацыя «Экадом», якая ладзіць шэраг акцыяў за межамі Беларусі. У «Экадоме» патлумачылі: улады Беларусі назвалі арганізацыю «экстрэмісцкім фармаваннем», таму «Экадом» не заахвочвае людзей у Беларусі ладзіць нейкія публічныя акцыі ў межах «Чарнобыльскага тыдня». Не выключана, што хтосьці зладзіць падпольныя акцыі памяці. «Экадом» заклікае людзей у Беларусі чытаць кнігі і глядзець фільмы пра наступствы чарнобыльскай катастрофы, лекцыі пра «зялёную» энергетыку або «па-партызанску» засейваць палявыя кветкі ў гарадах так званымі бомбачкамі з насеннем.

Аналітыка

Чарнобыль у беларускім кіно і літаратуры. Што пачытаць, паглядзець і як ацаніць

2021.04.26 11:15

Што ладзяць беларусы ў эміграцыі

Акцыі памяці ладзяць як у межах «Чарнобыльскага тыдню» арганізацыі «Экадом», так і самастойна. Той «Чарнобыльскі тыдзень» пачаўся яшчэ 19 красавіка, ужо прайшоў шэраг лекцыяў і кінапаказаў у розных краінах. Вось якія акцыі анансавалі на бліжэйшыя дні.

Маршы і мітынгі

Беласток, Польшча. 26 красавіка. 18:00 – акцыя ў скверы Вольнай Беларусі (каля консульства Беларусі).

Варшава, Польшча. 26 красавіка. 18:00 – мітынг каля помніка Каперніку, шэсце да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Вроцлаў, Польшча. 26 красавіка. 18:00 – акцыя «Не – ядзернай зброі ў Беларусі» на Рынкавай плошчы (каля Pręgierzu).

Нью-Ёрк, ЗША. 26 красавіка. 12:30 – мітынг каля штаб-кватэры ААН.

Брусель, Бельгія. 27 красавіка. 14:00 – акцыя на плошчы Альбэрціна (Albertinaplein).

Чыкага, ЗША. 27 красавіка. 10:00 – акцыя памяці і пасадка дрэваў у Sam Leone Beach Park.

Кінапаказы, чытанні, спектаклі

Прагляд фільму «Чарнобыльскія бабулі» – 23 красавіка ў Берліне, 24 красавіка ў Варшаве і Вільні.

Прагляд выбраных момантаў серыялу «Чарнобыль» з фізікам-атамшчыкам – 23 красавіка ў Познані.

Прагляд фільму «Соль зямлі» і чытанка «Чарнобыльскай малітвы» – 24 красавіка ў Кракаве.

Паказ спектаклю «Ціхары» – 26 красавіка ў Вільні.

Іншыя імпрэзы могуць быць анансаваныя пазней. Калі ведаеце пра анонсы, не згаданыя вышэй, раскажыце нам праз ананімны Telegram-бот @BelsatBot.

Анонсы акцыяў таксама збіраюць на мапе Dze.chat.

Аналітыка

FAQ пра Чарнобыль у кантэксце вайны: ці можа атам быць мірным?

2022.04.26 10:31

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułProcesory AMD Ryzen 7 8700F i Ryzen 5 8400F wkrótce mają być dostępne globalnie. Nadchodzą ciekawe opcje dla oszczędnych
Następny artykułKonfederacja idzie na wojnę z aktywistami. „Chcemy żyć normalnie”