A A+ A++

15 красавіка ўкраінскі блогер BalaganOff абвесціў «мегазбор» 45 тысячаў долараў на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Сёння ён паведаміў, што грошы сабралі. «Беларусы, я вас люблю», – напісаў блогер на патрабаванне зладзіць новы краўдфандынг, бо «не ўсе паспелі заданаціць».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: belwarriors / Telegram

«Мы з вамі пачынаем мегазбор «Беларусам ад беларусаў» на 100 дронаў для палка Каліноўскага! Хтосьці не верыць, што ў нас усё атрымаецца, хтосьці нават марыць, каб не атрымалася, аднак мы з вамі ведаем, што Добрых Людзей болей!» – напісаў напярэдадні ўкраінскі блогер BalaganOff (Аляксандр Рыкаў).

Ён планаваў штодня справаздачыцца пра тое, як трывае збор. Аднак хапіла толькі аднаго стрыму – сёння блогер паведаміў, што неабходную суму – 45 тысячаў долараў – сабралі. Ён падзякаваў усім за дапамогу і звярнуўся да каліноўцаў:

«Усім добраахвотнікам нізкі паклон. Беражыце сябе і знішчайце акупантаў».

Паспяховы краўдфандынг пракаментаваў кіраўнік палка Каліноўскага Дзяніс Кіт Прохараў:

«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору. Дзякуй за вашае адзінства! Разам з вашым падтрыманнем наш баявы дух узмацняецца».

BalaganOff у сваім канале апублікаваў скрыншот сторыз з Instagram з патрабаваннем зладзіць новы збор, бо «не ўсе паспелі заданаціць». «Беларусы, я вас люблю», – напісаў блогер.

Ваяры

«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага

2024.04.07 18:45

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW Częstochowie: Budowa połączenia ul. Korfantego do Bugajskiej na finiszu! Prace zakończą się dużo wcześniej przed terminem
Następny artykułKONKURS: „WSPOMNIENIA Z ZIEMI ŁUKOWSKIEJ”