A A+ A++

Сенат ЗША 23 красавіка ўхваліў разгляд законапраектаў пра дапамогу Украіне, Ізраілю і Тайваню агульным памерам 95 мільярдаў долараў. Фінальнае галасаванне па гэтых гадзінах мае адбыцца найбліжэйшым часам.

Капітолій ЗША.

Фота: pexels.com

Разгляд законапраекту ў Сенаце ЗША сутыкнуўся з тым, што два сенатары рэспубліканцы – Эрык Шміт і Майк Лі – скардзіліся на тое, што ім не даюць унесці праўкі ў дакументы. У гэтым іх падтрымаў незалежны сенатар Бэрні Сандэрз, які раней прадстаўляў дэмакратаў. Але прапанову Лі адносна больш працяглага вывучэння дакументу ў верхняй палаце Кангрэсу ЗША сенатары не падтрымалі.

Пасля гэтага сенатары прагаласавалі за тое, каб завяршыць абмеркаванне і паставіць законапраект пра дапамогу Украіне на канчатковае зацвярджэнне. Гэта падтрымалі 72 сенатары пры 13 тых, хто быў супраць.

Лідар дэмакратаў у Сенаце Чак Шумэр у сваім выступе падзякаваў лідарам абедзвюх партыяў, адзначыўшы, што прыняцце законапраектаў з’яўляецца прыкметай таго, што двухпартыйнасць жывая і і здольная развязаць невырашальныя партыйныя тупікі.

Упэўненая большасць, якая выказалася за заканчэнне спрэчак, сведчыць пра высокую верагоднасць выніковага прыняцця законапраектаў Сенатам. Гэта можа адбыцца ў аўторак ці ў сераду паводле мясцовага часу.

Іншыя законапраекты аб замежнай дапамозе – Ізраілю, Тайваню, а таксама пакет разнастайных захадаў ад забароны Tiktok да продажу расейскіх суверэнных актываў на карысць Украіны – таксама пераадолелі парог, неабходны для выстаўлення на галасаванне ў Сенаце.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн раней выказваў гатовасць падпісаць іх усе.

Палата прадстаўнікоў ЗША пасля доўгіх затрымак ухваліла законапраекты аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню 20 красавіка. Пры гэтым большая частка амерыканскай зброі з пакету дапамогі для Украіны ўжо размешчаная ў Еўропе.

Аналітыка

Вайсковая дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна хаду вайны?

2024.04.23 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWynajem wywrotek – dlaczego się opłaca?
Następny artykułIga Świątek poznała pierwszą rywalkę w Madrycie