A A+ A++

Выданне «The Insider» апублікавала журналісцкае расследаванне пра тое, як танталавыя кандэнсатары – незаменны элемент электронікі для ракетаў і беспілотнікаў – трапляюць у Расею. Як высветліліся, пастаўкі ідуць у тым ліку праз краіны Еўразвязу.

Выданне «The Insider» апублікавала журналісцкае расследаванне пра тое, як танталавыя кандэнсатары трапляюць у Расею.

Фота: theins.ru

Як зазначае выданне, у Расеі танталавыя кандэнсатары практычна не выпускаюць, але, нягледзячы на ​​санкцыі, дэфіцыту не адчувае ні адна галіна, нават вайсковая. Дакладна вядома, што імпартныя дэталі ідуць ва ўзбраенні, якія Расея ўжывае супраць Украіны, – напрыклад у дроны-камікадзэ тыпу «Шагэд», разведвальныя беспілотнікі «Карсар» і ракеты X-101.

Сярод дэталяў ракет і беспілотнікаў, якія ўдалося ідэнтыфікаваць, – кандэнсатары вытворчасці Kyocera AVX, Vishay і KEMET Corporation.

«Усе гэтыя кампаніі маюць галаўныя офісы ў ЗША, аднак дэталі іх вытворчасці нейкім чынам аказваюцца ў Расеі, а заканчваюць свой лёс у ракетах, якімі абстрэльваюць украінскія гарады», – зазначае выданне.

Буйная японска-амерыканская кампанія Kyocera AVX мае вытворчасць у Сальвадоры. Як высветліў «The Insider», менавіта вырабленай у Сальвадоры электронікай AVX аснашчаны расейскія ракеты. Цяпер амаль усе сальвадорскія танталавыя кандэнсатары ў РФ увозяцца праз Кітай.

Паводле «The Insider», танталавых кандэнсатараў вытворчасці ізраільскага заводу Vishay паступіла ў Расею ў 2023 годзе прыкладна на $1,3 млн. Аднак як і ў выпадку з Kyocera AVX, ніякія партыі не дастаўляліся непасрэдна з Ізраілю. Кандэнсатары прыязджалі на расейскую мытню з Кіпра, з Вугоршчыны, а галоўным чынам – з Кітая і Ганконгу.

Кампанія Kemet паставіла за 2023 год у Расею танталавых кандэнсатараў Kemet на суму не менш як $6 млн. Кандэнсатары пападаюць у Вугоршчыну з Ганконгу, а затым з дапамогай вугорскай гандлёвай кампаніі Matrix Metal Group Kft. увозяцца ў Расею.

«The Insider» зазначае, што дарога праз ЕЗ для тавараў падвойнага прызначэння аказваецца найбольш зручнай, нягледзячы на ​​ўсе санкцыі. Увозіць у Расею танталавыя кандэнсатары – як і некаторыя іншыя падсанкцыйныя тавары – дапамагаюць літоўскія мытныя брокеры. Гэтак, у пастаўках кандэнсатараў удзельнічалі Vinges Terminalas і Autoverslo Logistika. Яны не толькі афармлялі паперы для мытні, але, мяркуючы па дэкларацыях, якія знаходзяцца ў распараджэнні «The Insider», увозілі дэталі ў Літву, каб потым пераправіць іх у Расею.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJednoznaczne słowa Sorribes Tormo na temat Świątek. “Prawda jest taka…”
Następny artykułManor Lords. Polska gra odnosi sukces tuż po premierze