Украіна атрымала ад ЗША жыццёва важную дапамогу ў памеры 61 мільярда долараў, аднак ёй усё яшчэ патрэбны сярэднетэрміновы план фінансавання, каб супрацьстаяць націску Расеі, і цэнтральнае месца ў гэтым плане павінна заняць прыцягненне расейскіх замарожаных актываў, лічыць Reuters.
Выданне зазначае, што ў спалучэнні з абавязацельствамі іншых краін апошні пакет дапамогі ЗША павінен забяспечыць Кіеў прыкладна да канца наступнага года. Але ў канцы 2025 года ва Украіны зноў можа скончыцца зброя.
«Шматгадовы план фінансавання, наадварот, меў бы некалькі пераваг. Перш за ўсё, ён забяспечыць пэўную страхоўку ад палітычных ваганняў ЗША. Акрамя таго, ён падняў бы маральны дух украінцаў і даў бы заходнім вытворцам зброі больш упэўненасці ў нарошчванні вытворчасці», – адзначае выданне.
Пры гэтым разлікі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна таксама могуць змяніцца, калі ён вырашыць, што Украіна зможа пратрымацца яшчэ шмат гадоў.
Reuters лічыць, што Украіна не зможа адваяваць шмат тэрыторыі назад, аднак магчыма ў яе атрымаецца дамовіцца аб міры з больш моцнай пазіцыі – або замарозіць канфлікт, як Паўночная і Паўднёвая Карэя.
«Колькі Кіеву спатрэбіцца ў будучыні, залежыць ад таго, якую вайну ён будзе весці. Абарончая кампанія абыдзецца танней, чым спроба выгнаць Расею з вялікіх тэрыторый. Але, улічваючы, што Крэмль нарошчвае свае ваенныя выдаткі, Украіне ў будучыні, верагодна, спатрэбіцца як мінімум столькі ж за год, колькі 88 мільярдаў еўра, выдзеленых яе саюзнікамі на 2023 год».
Выданне адзначае, што галоўны спосаб атрымаць больш грошай для Украіны – мабілізаваць замарожаныя на захадзе расейскія актывы на суму больш за 300 мільярдаў долараў. Ідэі ўключаюць канфіскацыю актываў, выкарыстанне іх для падтрымкі крэдыту, які заходнія краіны дадуць Украіне, або перадачу Кіеву працэнтаў, якія яны прыносяць.
Так, калі заходнія краіны гарантуюць выплату працэнтаў па актывах на працягу дзесяці гадоў, яны змогуць сабраць ад 30 да 40 мільярдаў еўра. Аднак гэта, хоць і дапаможа, але не зменіць сітуацыю, паколькі дазволіць фінансаваць Украіну менш за паўгода.
«Аднак атрымаць для Кіева 320 мільярдаў долараў – гэта зусім іншая справа. Гэта дазволіць фінансаваць вайну як мінімум да канца 2028 года. Калі ваюючыя бакі спыняць або замарозяць канфлікт да гэтага часу, Украіна зможа выкарыстоўваць частку грошай на аднаўленне сваёй эканомікі, якое, паводле ацэнак Сусветнага банку, абыдзецца ў 486 мільярдаў долараў».
Раней у адказ на вайну Расеі супраць Украіны ЗША і іх саюзнікі заблакавалі каля 300 мільярдаў долараў расейскіх актываў на Захадзе, хаця большая частка якіх знаходзіцца ў еўрапейскіх, а не амерыканскіх фінансавых установах.
Палата прадстаўнікоў ЗША адобрыла законапраект аб канфіскацыі расейскіх актываў для Украіны. Вядома, што ў межах гэтай працэдуры можа атрымаць каля 8 мільярдаў долараў.
Аналітыка
Замарожаныя расейскія актывы: ці наважыцца Захад аддаць грошы Украіне?
2024.03.22 06:00
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS