A A+ A++

Выданне «The New York Times» паведаміла, што міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў два тыдні таму патэлефанаваў міністру абароны ЗША Лойду Остыну і паскардзіўся на аперацыю, якую нібыта рыхтавала Украіна.

Як зазначае BBC, пра тэлефонную размову расейскага і амерыканскага міністраў абароны бакі афіцыйна паведамілі 12 ліпеня. Гэта ўвогуле рэдкая і дзіўная падзея: з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Остын размаўляў з расейскім міністрам абароны ўсяго пяць разоў, амаль заўсёды – з ініцыятывы ЗША. 12 ліпеня размова была ініцыяваная РФ, але аніякіх падрабязнасцяў тады вядома не было: медыі толькі коратка згадалі гэты факт.

Цяпер газета «The New York Times» апісала некаторыя дэталі размовы. Са спасылкай на трох чыноўнікаў газета піша, што расейскі бок паведаміў пра нібыта плануемую Кіевам з дазволу амерыканцаў таемную аперацыю супраць Расеі. Белавусаў, піша NYT, спытаў Остына, ці ведаў Пентагон пра яе і пра тое, што яна можа прывесці да абвастрэння напружанасці паміж Масквою і Вашынгтонам.

У чым заключаўся план украінскага боку, невядома. Але «The New York Times» піша, што прадстаўнікі Пентагона нічога пра яго не ведалі. Усе ананімныя крыніцы NYT пацвердзілі, што словы Белавусава былі ўспрынятыя вельмі сур’ёзна.

«Амерыканцы звязаліся з украінцамі і, па сутнасці, сказалі: калі вы думаеце пра тое, каб зрабіць нешта падобнае, не рабіце гэтага», – піша амерыканская газета.

«The New York Times» дадае, што ўкраінскія афіцыйныя асобы не заўсёды празрыстыя з амерыканскімі калегамі ў дачыненні сваіх ваенных аперацыяў, асабліва супраць цэляў у тыле. І гэтыя аперацыі расчароўваюць амерыканскіх чыноўнікаў, якія мяркуюць, што яны не толькі не паляпшаюць пазіцыі Украіны на полі бою, але і рызыкуюць адапхнуць еўрапейскіх саюзнікаў Кіева, піша выданне.

Hавiны

ЗША публічна раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на НПЗ у Расеі

2024.04.10 10:33

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułЯк будуть карати чоловіків за кордоном за неоновлення даних: пояснення фахівця
Następny artykułЯкою буде погода в Україні в серпні: прогноз синоптиків