Аўстрыйскі палітолаг Густаф Карл Грэсэль распавёў у эфіры «Bild» пра сваё бачанне магчымага сцэнара вайны Расеі супраць краінаў Балтыі.
Нагодаю для нападу на краіны Балтыі можа паслужыць інсцэнізаванае паўстанне польскай меншасці, якая нібыта падтрымае краіны Балтыі, на захадзе Беларусі, у Гарадзенскай вобласці, лічыць Грэсэль. Для абароны саюзніка Расея атакуе ў адказ балтыйскія краіны.
Палітолаг прыйшоў да такіх высноваў, прааналізаваўшы мапу расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017». Хоць на словах яны былі абарончымі і антытэрарыстычнымі, Узброеныя сілы РФ тады адпрацоўвалі напад на краіны NATO на некалькіх кірунках, лічыць Густаф Грэсэль.
Hавiны
Распрацаваны план абароны Вільні ў выпадку вайны
2024.07.02 18:32
Хоць цяпер усе расейскія сілы кінутыя ва Украіну і ваяваць на іншым кірунку няма каму, аднак калі Расея пераможа ЗСУ, то войскі РФ могуць перакінуць на новую вайну, лічыць аўстрыйскі палітолаг. На карысць такога сцэнара можа таксама сведчыць аднаўленне Ленінградскай вайсковай акругі, мяркуе Грэсэль. А ў выпадку новай вайны ўсё будзе залежаць ад таго, як хутка краіны Балтыі і Польшча правядуць мабілізацыю і ці спыняць войска РФ на мяжы.
Грэсэль лічыць, што Расея не будзе ўжываць ядравай зброі, а абмяжуецца канвенцыянальнай вайной. Ядравыя ўдары могуць быць пасля захопу краінаў Балтыі, калі ён адбудзецца, каб прымусіць Захад прызнаць іх часткай РФ.
Hавiны
Дональд Туск: Еўразвяз дапаможа ў стварэнні лініі абароны на мяжы з Беларуссю і Расеяй
2024.06.28 16:39
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS