A A+ A++

У базавым сцэнары беларуская эканоміка ў 2024 годзе вырасце на 2,1 %. Абноўлены макрапрагноз сёння прадставіў эканаміст BEROC Анатоль Харытончык. Паводле яго, прагноз адносна росту ВУП палепшыўся на 0,5 працэнтнага пункту, паведамляе Reform.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Белсат

«Рост эканомікі ў нас у першым квартале, увогуле, некалькі перавысіў чаканні, але яго якасць была даволі нізкай. Гэта значыць эканоміка ў нас працягнула перагравацца на фоне высокага спажывецкага попыту і зрушанага росту ў Расеі», – сказаў эканаміст.

Паводле Анатоля Харытончыка, прагноз быў падвышаны з улікам вынікаў беларускай эканомікі ў першым квартале, а таксама павелічэння адзнак росту расейскай эканомікі.

Паводле базавага сцэнара прагнозу BEROC, гадавая інфляцыя ў 2024-м складзе 6,1 %, сярэднегадавы курс долара – 3,29 рубля, а расейскага рубля – 3,57 беларускага рубля за 100 расейскіх. Сярэдні заробак прагназуецца на ўзроўні 2187 рублёў у сярэднім за год.

«У 2025 годзе эканоміка можа запаволіцца, яе рост будзе недзе ў раёне за нуль, бо будзе ісці карэкцыя, балансаванне пасля стану перагрэву», – сказаў Харытончык.

Паводле базавага сцэнара, кантроль цэнаў у Беларусі застанецца цвёрдым. Яго паслабленне можна чакаць толькі пасля заканчэння палітычнай кампаніі ў 2025 годзе.

Міжнародны валютны фонд (МВФ) таксама змяніў у лепшы бок прагноз пра перспектывы росту беларускай эканомікі ў 2024 годзе. У МВФ мяркуюць, што ВУП Беларусі сёлета вырасце на 2,4 %. Гэта на 1,1 працэнтныя пункты больш за кастрычніцкі прагноз.

Прагнозы МВФ і BEROC лепшыя для беларускай эканомікі, чым прадказваюць Сусветны банк (1,2 %) і нават Еўразійскі банк развіцця (2 %). Аднак гэта істотна менш за тое, што сабе запланавалі ўлады Беларусі – 3,8 %.

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBus uderzył w przyczepę robotników drogowych. Pilna akcja służb
Następny artykułPijany 20-latek wjechał w myjnie samochodową