A A+ A++

Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў «Belzhd_live» паведамляе пра скасаванне значнай карпаратыўнай ільготы – права бясплатнага праезду на чыгунцы для працаўнікоў БЧ і пенсіянераў-чыгуначнікаў.

Перон ля чыгуначнага вакзалу станцыі «Менск-Пасажырскі». Менск, Беларусь. 3 кастрычніка 2022 года.

Фота: Белсат

Паводле «Belzhd_live», 17 красавіка начальнікам БЧ быў падпісаны загад Nº119Н «Аб прыпыненні выдачы і дзеяння гадавых квіткоў формы 4». У адпаведнасці з загадам з 1 траўня «спыняецца выдача бясплатных (ільготных) праязных дакументаў работнікам і непрацуючым пенсіянерам БЧ гадавых квіткоў формы 4 для праезду па асабістых патрэбах». Пры гэтым ужо выдадзеныя гадавыя квіткі падлягаюць вяртанню па месцы іх выдачы.

«Сама гэта падзея і вельмі дзіўная тэрміновасць гэтага рашэння сведчыць аб адным: на БЧ фінансавая катастрофа, і яе начальніку трэба тэрмінова паказваць вышэйстаячым меры, якія прымаюцца», – зазначае супольнасць чыгуначнікаў.

Паводле «Belzhd_live», ільготы чыгуначнікаў заўсёды былі прадметам зайздрасці, незадаволенасці і папрокаў кіраўніцтву БЧ ад вышэйшых чыноўнікаў, бо, на іх думку, наяўнасць гэтых ільгот сама па сабе ставіць чыгуначнікаў у асобную «прывілеяваную касту».

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPudło roku w ekstraklasie. “Nie ma gola! Niemożliwe!” [WIDEO]
Następny artykułPiłkarze Alonso znowu to zrobili! Nieprawdopodobne. Cud w 97. minucie [WIDEO]