A A+ A++

Вакцыну ад каронавіруса вытворчасці кампаніі «AstraZeneca» больш не будуць выкарыстоўваць у Еўразвязе. Яна правакуе ўтварэнне тромбаў, якія могуць быць смяротна небяспечнымі, хоць вытворца гэта адмаўляе, паведамляе «The Telegraph».

Вакцына «AstraZeneca».

Фота: Bloomberg

Заява пра адкліканне вакцыны «Oxford-AstraZeneca Covid» з продажу падалі вытворцам 5 сакавіка, 7 траўня яна ўступіла ў моц. Такія ж заявы неўзабаве будуць пададзеныя ў Вялікай Брытаніі ды іншых краінах па-за ЕЗ.

Супраць «AstraZeneca» падала пазовы 51 сям’я. Людзі сцвярджаюць, што іхныя сваякі памерлі менавіта пасля вакцынацыі прэпаратам «AstraZeneca». Вядома пра 445 пацверджаных выпадкаў вакцынаіндыкуваных трамбозаў і як мінімум 81 смяротны выпадак пасля вакцынацыі ў Вялікай Брытаніі.

Hавiны

У Гомлі судзілі медыкаў – іх абвінавацілі ў махінацыях са статыстыкай і знішчэнні вакцын

2024.03.10 15:52

Фармацэўтычная кампанія тым часам заяўляе, што здымае вакцыну з продажу з выключна камерцыйных прычынаў, бо яе замянілі абноўленымі прэпаратамі, і адмаўляе, што вакцына выклікае трамбатычны трамбацытапенічны сіндром (TTS) – утварэнне тромбаў з адначасоваю нізкаю колькасцю трамбацытаў.

«AstraZeneca» ганарыцца тым, што за першы год ужывання вакцыны былі ўратаваныя больш за 6,5 мільёна жыццяў, а па ўсім свеце былі пастаўленыя больш за тры мільярды дозаў вакцыны.

Раней «AstraZeneca» прызнавала, што вакцына іх вытворчасці можа выклікаць трамбозы ў некаторых пацыентаў у вельмі рэдкіх выпадках.

Hавiны

Беларусы паспрабавалі даведацца, што з айчыннай вакцынай ад COVID. Іх зусім заблыталі

2024.03.11 14:05

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRadni z Lubartowa podjęli pierwsze decyzje
Następny artykułLegowisko dla twojego psiego towarzysza. Niech jest komfortowe, przytulne i modne!