A A+ A++

Праз моцны вецер у Беларусі на 30 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе «Белгідрамет». Разбурэнні пасля ўчорашняй непагадзі аднаўляюць дагэтуль. 

Ілюстрацыйнае фота.

Крыніца: АЗ / Белсат

Нагадаем, учора ў Беларусі два чалавекі пацярпелі ў выніку падзення дрэваў падчас навальніцы, некалькі сотняў паселішчаў зазналі перабоі з электрычнасцю.

Сёння прагнозы таксама не лепшыя. На аўторак, 30 ліпеня, сіноптыкі прадоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы з парывамі ветру да 14 м/с, а днём месцамі да 15 – 20 м/с. Тэрмометры пакажуць +20… +22 °C.

Памятайце, ад маланкі і моцнага ветру нельга хавацца пад дрэвамі. Лепш быць мокрым, але жывым. Таксама не стойце каля рэкламных шчытоў, лёгкай агароджы, любых ненадзейных канструкцыяў, прыпынкаў грамадскага транспарту, бо яны маюць вялікую паруснасць і могуць вас накрыць.

У любым месцы падчас навальніцы трэба асцерагацца ЛЭП, не падыходзіць да іх, нават калі бура скончыцца. Таксама лепш пазбягаць мастоў, пуцеправодаў, павільёнаў, – усяго, што можа на вас упасці.

Разбор

«Калі насоўваецца навальніца, не чакайце да апошняга». Як не пацярпець падчас урагану?

2024.07.18 13:22

Самае простае і відавочнае ў горадзе – забегчы ў пад’езд, краму, любое памяшканне побач. Калі такіх няма – таксама трэба шукаць любую няроўнасць у глебе: яміну, канаву і падобнае. Гэта ўвогуле ўніверсальнае правіла ратавання ад раптоўнага ўрагану.

Калі навальніца заспела вас у дарозе, трэба найперш спыніцца, пажадана там, дзе няма дрэваў, і ўключыць аварыйную сігналізацыю. Калі вы на пляжы і пачынаецца бура, лепш заставацца там, дзе вы і былі – на пяску.

Гісторыі

Буслы ў бядзе – праз некалькі тыдняў пасля моцнага ўрагану беларусы ўсё яшчэ ратуюць параненых птушак

2024.07.24 18:59

Надзея Вольная belsat.eu 

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPiesiewicz: 16 medali dla Polski na igrzyskach w Paryżu to upragniona liczba
Następny artykułBiennale Fotografii Puławskiej – można się zgłaszać