Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Валынскую вобласць Украіны, якая мяжуе з Беларуссю і Польшчай, правёў нараду па бяспецы і праверыў будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў. З пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання тут былі пабудаваныя супрацьтанкавыя равы, загараджальныя платы і апорныя пункты з агнявымі пазіцыямі.
30 ліпеня падчас працоўнай паездкі ў Валынскую вобласць Уладзімір Зяленскі наведаў памежны ўчастак. Прэзідэнт Украіны агледзеў уладкаванне траншэй, агнявых збудаванняў і пазіцый, бліндажоў на напрамках верагоднага руху браняванай тэхнікі акупантаў устаноўлены жалезабетонныя канструкцыі і ахоўныя збудаванні для хованкі асабістага складу.
«З нашага боку ёсць трывалая абарона і ў асабістым складзе па колькасці, і ў лініях абароны. Ва ўсіх абласцях, якія маюць мяжу з Расеяй і Беларуссю, таксама павялічылі колькасць памежнікаў. І мы працягваем гэта ўзмацняць», – выказаўся Зяленскі.
Валынь актыўна ўмацоўвае ўкраінска-беларускую мяжу. На большай частцы мяжы ўжо ўсталявана сістэма інжынерных загарод. Памежнікі працягваюць працу па капанні супрацьтанкавых равоў і ўстаноўцы платоў.
Як паведаміла прэс-сакратарка валынскіх памежнікаў Маргарыта Вяршыніна, новы металічны плот будуюць у багністых і цяжкадаступных месцах, дзе прымяняюцца жалезабетонныя піраміды, якія ў народзе называюць «зубамі дракона». Гэтыя канструкцыі разлічаны на супрацьстаянне руху цяжкай тэхнікі і ўсталёўваюцца ў месцах, дзе тэрыторыя больш сухая.
Hавiны
Ціханоўская і Зяленскі зноў паціснулі адно аднаму рукі
2024.07.18 22:19
Надзея Вольная belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS