A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў міжнародных пытаннях 29 ліпеня распавёў, пра што гаварыў з Уладзімірам Пуціным падчас візіту на Валаам. Гэта новая формула цэнаўтварэння на нафту, утылізацыйны збор і перадаплата за нафту.

Нафтаперагонная сістэма кампаніі «Татнефть». Расея, Татарстан. 14 красавіка 2022 года.

Фота: Ягор Алееў / TASS / FORUM

«Вы паставілі, як звычайна бывае, не ўзгодненыя вамі з урадам Расеі пытанні (а мусілі ўзгадніць) – пра нафтаформулу (новую формулу цэнаўтварэння). Другое пытанне – утылізацыйны збор. І трэцяе пытанне – перадаплата за нафту», – сказаў Аляксандр Лукашэнка чыноўнікам.

З ягоных словаў, ва ўсіх пытаннях прыйшлі да паразумення.

Магчыма, гаворка ішла пра зніжэнні цаны нафты. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што формулу трэба «асучасніць».

«Каб яна ўлічвала новыя фактары, а не толькі тыя, што дзейнічалі, калі гэтая формула выкарыстоўвалася», – сказаў Галоўчанка.

Пад новымі фактарамі ён меў на ўвазе змены на нафтавым рынку, у тым ліку ў частцы ўмоваў паставак і цэнавай канʼюнктуры на расейскую нафту ў дачыненні эталонных гатункаў.

Аналітыка

Паліва – не збожжа, а тавар для войска. Ці будзе Беларусь закрываць патрэбы расейскай арміі ў паліве?

2024.03.28 20:30

Апошнія некалькі тыдняў зʼяўляюцца паведамленні, што пастаўка расейскай нафты стала больш таннай. Таксама праз санкцыі тыя краіны, што купляюць у Расеі нафту, просяць зрабіць зніжку. У студзені 2024 года прадстаўнік Мінфіну ЗША паведамляў, што дысконт расейскай нафты «Urals» да эталоннай маркі «Brent» вырас прыкладна на 40 % – з $ 13 за барэль у кастрычніку 2023 года да прыкладна $ 18,5 за барэль у пачатку 2024 года.

Таксама Лукашэнка казаў пра «гарантыі бяспекі» ад Расеі.

«Восенню, напярэдадні 25-годдзя Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у Менску адбудуцца ўсе важныя мерапрыемствы – і саюзны Саўмін, і Найвышэйшы дзяржсавет. З прэзідэнтам Расеі мы дамовіліся, што да гэтага моманту мусяць быць закрытыя ўсе праблемныя пытанні – і на лініі саветаў бяспекі (наконт гарантыяў бяспекі), і ў тэмах ураду. Усе пытанні мусяць быць уладкаваныя  да пачатку чацвёртага квартала», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аналітыка

«Было відавочна, што ніхто не памрэ». Як Еўропа злезла з энергетычнай іголкі Расеі

2024.04.17 18:04

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRekordowa promocja za Nintendo Switch Lite + Animal Crossing – za 799 zł (rabat 100 zł)
Następny artykułOstrzegają. “Bezwzględny zakaz oglądania dla widzów poniżej 17. roku”