A A+ A++

28 ліпеня ізраільскія вайскоўцы атакавалі 7 аб’ектаў арганізацыі «Хізбула» на тэрыторыі Лівану. Гэта зроблена ў адказ на забойства 12 дзяцей і падлеткаў у паселішчы Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях, перадае брытанская тэлерадыёкарпарацыя ВВС.

Месца ракетнага ўдару ў ізраільскім паселішчы Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях. 27 ліпеня 2024 года.

Крыніца: idfonline / X.com

28 ліпеня Ізраіль нанёс авіяўдары па сямі аб’ектах арганізацыі «Хізбула» на тэрыторыі Лівану.

У паведамленні Цагалю адзначаецца, што былі атакаваныя цэлі ў глыбіні і на поўдні краіны. Сярод гэтых аб’ектаў – «сховішчы зброі і тэрарыстычная інфраструктура».

ВВС падкрэслівае, што цяпер супрацьстаянне паміж Ізраілем і арганізацыяй «Хізбула», якая фактычна кіруецца Іранам, можа выліцца ў маштабную вайну.

Напярэдадні ракета трапіла ў футбольнае поле ў ізраільскім паселішчы Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях. У выніку загінулі 12 дзяцей і падлеткаў, 28 пацярпелых шпіталізаваныя.

Сёння ахвяраў ракетнага ўдару пахавалі.

Пахаванне дзяцей, загінулых у выніку ракетнага ўдару па паселішчу Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях. 28 ліпеня 2024 года.

Фота: Ammar Awad / Reuters / Forum

Ізраіль абвінаваціў у абстрэле «Хізбулу», заявіўшы, што выкарыстоўвалася іранская ракета «Falaq-1». Арганізацыя абвінавачванні адкідае, сцвярджаючы, што выбухнула ракета ізраільскай супрацьпаветранай абароны.

Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу раней паабяцаў «не пакінуць без увагі» забойства дзяцей і даў зразумець, што «”Хізбула” заплаціць вялікую цану, якую не плаціла дагэтуль».

Фота ахвяраў ракетнага ўдару па паселішчу на Галянскіх вышынях 27 ліпеня 2024 года.

Крыніца: Trueisrael / Telegram

Тым часам МЗС Ірану апублікаваў заяву, у якой «строга перасцярог сіянісцкі рэжым ад любога новага авантурызму супраць Лівану на падставе інцыдэнту на акупаваных Галянскіх вышынях»:

«Любая недарэчная захада сіянісцкага рэжыму можа прывесці да пашырэння нестабільнасці, небяспекі і полымя вайны ў рэгіёне. У гэтым выпадку згаданы рэжым будзе несці канчатковую і галоўную адказнасць за непрадказальныя наступствы і рэакцыю на бязглуздыя паводзіны».

Бальшыня насельніцтва паселішча Мадждаль-Шамс – друзы, гэта асаблівая этнаканфэсійная арабская група. Яе прадстаўнікі жывуць таксама ў Ліване, Іярданіі і Сірыі.

Hавiны

«Хізбала» ударыла ракетай па спартовай пляцоўцы ў ізраільскім пасёлку. Загінулі дзеці

2024.07.27 23:54

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł​Robert Downey Jr. wraca do Marvela. Nie będzie jednak Iron Manem
Następny artykułKucharska-Dziedzic: Da Vinci był gejem. Dajmy na luz