Пракуратура Валынскай вобласці Украіны ліквідавала канал нелегальнага ўвозу ва Украіну фальшывых медычных прэпаратаў расейскай і беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Паводле следства, валынянін з саўдзельнікамі стварыў схему дастаўкі фальсіфікату праз Польшчу ва Украіну. Падробленыя лекі яны прадавалі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах.
«У ходзе праведзеных санкцыянаваных судом ператрусаў па месцах захоўвання медпрэпаратаў і пражывання фігурантаў праваахоўнікі канфіскавалі расейскія і беларускія Медыкаменты, грашовыя сродкі ў рознай валюце эквівалентнай больш за 2 млн грн, чарнавыя запісы, таварна-транспартныя накладныя аб паштовых адпраўленнях лекавых сродкаў», – расказвае Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Следчыя дзеянні праводзіліся ў рамках крымінальнай вытворчасці па факце набыцця, перавозкі, перасылкі, захоўвання з мэтай збыту і збыту фальсіфікаваных лекавых сродкаў (частка 1 артыкула 321-1 КК Украіны).
Цяпер устанаўліваюцца ўсе датычныя да схемы. Таксама прызначаны шэраг экспертыз і вырашаецца пытанне аб накладанні арышту на канфіскаваную маёмасць.
Hавiны
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў біўняў мамантаў
2023.05.26 17:45
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS