A A+ A++

У Польшчы можа не застацца іншага выйсця, акрамя поўнага закрыцця мяжы. Да гэтага польскія ўлады падштурхоўвае рэжым у Беларусі. Пра гэта ў жывым эфіры тэлеканалу «RMF24» заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.

Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу «RMF24».

Фота: скрыншот з відэа / RMF24 / YouTube

Польскі міністр падкрэсліў, што адносіны паміж Польшчай і Беларуссю кепскія па віне Беларусі.

«Гэта Беларусь з надуманых падставаў пасадзіла еўрапейскі самалёт у Менску, каб арыштаваць дысідэнта, за што атрымала еўрапейскія санкцыі і ў выніку выйшла з пагаднення аб рэадмісіі. Цяпер колькасць нелегальных спробаў парушэння польскай, еўразвязаўскай мяжы крыху знізілася, але мы бачым, што рэжым расейскі, беларускі выкарыстоўвае гэта, уключае і выключае наплыў нелегальных мігрантаў у адпаведнасці з нейкімі палітычнымі інструкцыямі. Так сябе не паводзіць добры сусед. Беларусь павінна нешта зрабіць, каб адносіны палепшыць», – цытуе польскага міністра «Reform.news».

Радослаў Сікорскі падкрэсліў, што закрыццё мяжы – гэта суверэннае права Польшчы і ў яе можа не застацца іншага выйсця.

«Гэта нашае суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо закрытая, што відавочнае звязана з нязручнасцямі як для простых беларусаў, так і для нашых грамадзянаў. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», – сказаў ён.

Польскі міністр заявіў, што «Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшыліся». Сікорскі падкрэсліў, што зняволенне дзеяча польскай дыяспары, журналіста Анджэя Пачобута, а таксама навучанне агрэсіўных мігрантаў непрымальныя для польскага боку.

Hавiны

Большасць палякаў падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю

2024.07.11 15:01

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułUtrudnienia w ruchu na ul. Herdera
Następny artykułPajęczno na podium w akcji Rowerowa Stolica Polski Aktywne Miasta