A A+ A++

ЕЗ забараняе аўтамабільныя перавозкі грузаў па сваёй тэрыторыі для часткі кампаній з беларускім капіталам з 2 жніўня. Гэта санкцый супраць Беларусі за суагрэсію супраць Украіны, якія былі аб’яўленыя 29 чэрвеня. «Белсат» даведаўся ў прадпрымальніка і эканамісткі, ці сапраўды гэта перашкодзіць беларускаму рэжыму зарабляць і ці моцна ўдарыць па беларусах.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: ЮШ / Белсат

«Альбо закрывацца, альбо рабіць выгляд, што еўрапейскія»

Будуць забароненыя ўсе перавозкі грузаў, уключаючы транзітныя. Аднак пад абмежаванні падаюць не ўсе беларускія кампаніі, а толькі тыя, якія былі створаныя пасля 8 красавіка 2022 года і на 25 % і больш належаць беларусам. Таксама забарона не будзе тычыцца тых уладальнікаў бізнесаў, у якіх ёсць пастаянны або часовы від на жыхарства ў Еўразвязе або статус рэзідэнта ЕЗ.

Новыя санкцыі, якія тычацца транспартнай галіны, не маюць ніякага дачынення да даходаў беларускай дзяржавы, мяркуе прадпрымальнік і блогер Аляксандр Кныровіч.

«Яны б’юць непасрэдна па людзях, якія займаюцца лагістычным бізнесам і робяць гэта з беларускімі пашпартамі», – адзначае суразмоўца.

Паводле даследавання ZPP Belarus Business Center і BEROC, па стане на верасень 2023 года ў Польшчы было 1300 кампаній з беларускім капіталам у сферы транспарту і лагістыкі (22 % ад усіх беларускіх кампаній у Польшчы). У Літве такіх кампаній у лістападзе 2023 года было 141 (або 17 % ад усіх кампаній беларусаў у Літве), а ў Латвіі ў лістападзе 2023 года – 29 кампаній (або 8 % ад усіх).

Улічваючы, што абмежаванні закранаюць не ўсіх, верагодна, праблемы ўзнікнуць у некалькіх сотняў кампаній, лічыць Кныровіч.

«Яны будуць вымушаныя альбо закрывацца, альбо рабіць выгляд, што яны цалкам еўрапейскія. Гэта значыць, яны будуць вымушаныя шукаць сабе так званыя “слупкі” – еўрапейцаў, якія пагодзяцца за невялікія грошы пабыць уладальнікамі гэтых кампаній. Гэта нядобры працэс – сыход у такую шэрую зону», – працягвае суразмоўца.

Меркаванні

Мы больш не «еўрапейскія коцікі». Таму без гузікаў і труфеляў

2024.07.17 16:35

Дыскрымінацыя беларусаў па пашпарце

Аляксандр Кныровіч перакананы, што санкцыі дрэнныя, паколькі дыскрымінуюць беларусаў па наяўнасці ў іх беларускага пашпарта.

«Гэта не санкцыі супраць кампаній, якія падтрымліваюць рэжым, гэта не санкцыі супраць дзяржаўных кампаній. Гэта санкцыі супраць беларусаў з беларускім пашпартам у асобнай галіне.

Ніякіх страт для дзяржаўнага бюджэту Беларусі тут не відаць, таму што гэтыя кампаніі працавалі, умоўна, на тэрыторыі Польшчы, плацілі падаткі ў польскі бюджэт, стваралі працоўныя месцы ў Польшчы, таму гэта цяпер выглядае як дрэнная справа», – кажа Кныровіч.

На яго думку, каб закрыць дзіркі ў абыходзе санкцый, трэба было не прымаць новыя, а сачыць за выкананнем старых абмежаванняў.

«Тое, што цяпер у тым ліку фізічныя асобы не могуць правезці туалетную паперу або смартфоны з Еўропы ў Беларусь, ніякага эканамічнага эфекту не аказвае, але ў гэтага ёсць вялікі маральна-этычны эфект. Звычайны беларус цяпер глядзіць на гэта і думае, што Еўропа ставіць заслону менавіта перад нармальнымі звычайнымі беларусамі.

Гэта будзе мець такі ўплыў, што людзі будуць разумець, што на Захадзе іх ніхто не чакае, прапаганда права і яны будуць глядзець больш у бок Крамля. Калі скончыцца вайна, і калі будуць усё ж такі ў Беларусі дэмакратычныя перамены, то пачынаць адносіны мы б будзем ужо зусім з нейкага нуля», – падкрэслівае Аляксандр Кныровіч.

«Санкцыі накіраваныя на тое, каб выключыць шчыліны»

Пункт проверки автомобилей, которые едут в сторону белорусской границы, во время чрезвычайного положения из-за наплыва мигрантов

Пункт праверкі транспарту ля вескі Ласосна Вялікая, недалёка ад пункту пропуску «Кузніца». Гміна Кузня, Польшча. 9 лістапада 2021 года.

Фота: ЮШ / Белсат

На думку эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной, некаторыя беларускія кампаніі ўсё ж патэнцыйна могуць быць выкарыстаныя для абыходу санкцый.

«Мяркуючы з таго, што пішуць пра транспартны беларускі бізнес у ЕЗ, то некаторыя кампаніі ўсё ж імкнуцца працаваць на некалькі кірункаў, гэта значыць не губляюць сувязі з Беларуссю. Гэта зʼяўляецца адной з шчылін, якія могуць спрыяць абыходу санкцый. Таму санкцыі накіраваныя на тое, каб гэтыя шчыліны выключыць», – кажа экспертка.

Паколькі санкцыі накіраваныя не на ўсе беларускія транспартныя кампаніі ў ЕЗ, многія змогуць працягнуць працу, адзначае Лузгіна.

«Іншае пытанне, калі чалавек жыве ў Беларусі і мае бізнес у Польшчы. Тут могуць узнікнуць пытанні з боку еўрапейскіх органаў, ці сапраўды такі бізнес не спрыяе абыходу санкцый. Таму логіка абмежаванняў зразумелая – не знішчыць беларускі бізнес, а ўвесці яго ў канкрэтныя рамкі. Калі беларусы хочуць весці бізнес у ЕЗ, то, калі ласка, але ты павінен не толькі адкрываць кампанію, але і жыць у краіне, дзе твае бізнес-інтарэсы знаходзяцца.

Так, будуць пэўныя цяжкасці для бізнесу. Але нельга казаць, што хтосьці вельмі моцна пацерпіць. Транспартныя кампаніі з беларускім капіталам у той жа Польшчы існавалі і да 2022 года і плюс ёсць выключэнні па рэзідэнцтве», – кажа Анастасія Лузгіна.

Акрамя таго, тыя фірмы, якія ўсё ж такі трапляюць пад абмежаванні, могуць перарэгістравацца – гэта не забаронена. Таму масавага зыходу Беларускага транспартнага бізнесу з ЕЗ наўрад ці варта чакаць, лічыць экспертка.

Каментар

Забарона не супраць беларускіх грамадзян – МЗС Літвы пра абмежаванні на ўезд аўтаў з Беларусі

2024.07.18 19:55

Мяркуючы па тэматычных групах у сацсетках, да абмежаванняў ужо рыхтуюцца. Зʼяўляюцца абʼявы, у якіх прапануюць сабраць патрэбны пакет дакументаў для тых уладальнікаў кампаній, у якіх ёсць від на жыхарства або рэзідэнцтва ЕЗ, каб пацвердзіць сваё права працаваць. Таксама прапануюць дапамагчы з пераафармленнем доляў на трэцюю асобу альбо выкупіць долю кампаніі.

Анастасія Лузгіна адзначае, што санкцыі не самая вялікая праблема для беларускіх бізнесаў у ЕЗ і ў Польшчы ў прыватнасці, дзе транспартных і лагістычных кампаній беларусаў больш. Галіна ў цэлым перажывае спад.

«За апошнія 10 гадоў іх колькасць кампаній у Польшчы падвоілася. І гэта не звязана, вядома, толькі з расейскім ці беларускім капіталам, які прыйшоў у апошнія гады, а ў цэлым вельмі ўзрасла канкурэнцыя на рынку, пры гэтым цэны, вядома, знізіліся. Таму польскія ўлады нават разглядаюць дадатковыя абмежаванні ў плане рэгістрацыі новых юрыдычных асоб і на выдачу ліцэнзіяў. На бізнес могуць больш уздзейнічаць такія абмежаванні, чым апошнія санкцыі», – падводзіць рысу Анастасія Лузгіна.

Аналітыка

Лукашэнка дасылае Захаду сігналы, але зрухаў няма. Які крок будзе наступным?

2024.07.24 15:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł“Podróże z klasą” dla Staszica
Następny artykułIgrzyska olimpijskie: Paweł Zatorski – sylwetka reprezentanta