3 ліпеня стала вядома аб вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі, сярод тых хто выйшаў на волю была Дар’я Лосік. Інфармацыя аб вызваленні Дар’і Лосік не публікавалася раней, хаця была вядомая журналістам «Белсату».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў. Іх імёны да апошняга часу не называліся.
24 ліпеня «Гомельская вясна» паведаміла, што 3 ліпеня з Гомельскай жаночай калоніі, апроч Дар’і Лосік, былі вызваленыя і іншыя палітычныя зняволеныя: Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка. Усе яны былі асуджаныя паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу за «Арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Паліна Палавінка была таксама асуджаная паводле арт. 369-1 КК – «Дыскрэдытацыя Беларусі».
Дар’я Лосік – жонка палітвязня Ігара Лосіка. Яе затрымалі 18 кастрычніка 2022 года і асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Фармальна яе пазбавілі волі за «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК РБ), якое выявілася ў каментары «Белсату» аб ейным зняволеным мужы. Дар’я актыўна выступала за вызваленне Ігара, затрыманага яшчэ да пачатку пратэстаў-2020, прапаноўвала Аляксандру Лукашэнку абмяняць сябе на вызваленне мужа, які за кратамі трымаў працяглую галадоўку і рабіў спробы самагубства. Але ў выніку Ігара не вызвалілі, а пасадзілі таксама і жонку – і не ўтойвалі, што яе пасадзілі за мужа. Маленькую дачку Дар’і і Ігара забралі на выхаванне бабуля і дзядуля. Вечарам 7 чэрвеня па дзяржаўным тэлебачанні чамусьці паказалі «інтэрв’ю» з Дар’яй, запісанае ў калоніі яшчэ вясной.
Аналітыка
Што стаіць за заявай Лукашэнкі наконт вызвалення палітвязняў?
2024.07.03 20:19
3 ліпеня таксама стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Рыгора Кастусёва. Пра гэта журналістам паведамілі ягоныя сваякі.
Днём раней Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў – як казаў, у асноўным, з ракавымі захворваннямі, але пакуль з тых хто мае цяжкія захворванні і ўваходзіць у гуманітарны спіс беларускіх палітзняволеных, быў вызвалены толькі Рыгор Кастусёў.
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS