Беларускі дальнабойшчык Дзмітрый Смактуновіч, якога дэпартавалі з Польшчы і які перакрыў рух на нейтральнай паласе на польскай мяжы, у Беларусі адседзеў трое содняў арышту за «лайк пад відэа». Пра гэта жонка Дзмітрыя Наталля расказала выданню «MOST».
Паводле Наталлі, ейны муж правёў у ізалятары трое содняў за лайк пад відэа, які ён паставіў у 2021 годзе.
«Першапачаткова да яго не было прэтэнзій, але забралі цалкам новы тэлефон – і далі трое содняў у КПЗ. Выйшаў, уладкаваўся на працу кіроўцам маршрутнага таксі, ездзіць па маршруце Бабруйск – Менск. Думаю, што не больш за 1500 беларускіх рублёў атрымлівае. Абяцаў з першай зарплаты адправіць нам грошы», – паведаміла выданню «MOST» жонка Дзмітрыя.
Паводле слоў Наталлі, пасля дэпартацыі Смактуновіч падаў апеляцыю ў амбасаду Польшчы ў Беларусі. Пакуль адказу не было.
Нагадаем, што беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў перабывання ў Еўразвязе. Літва анулявала Дзмітрыю дазвол на жыхарства. Прычынай стал меркаваны ўдзел беларуса ў транспартаванні мігрантаў, хоць судзімасць за гэта ў мужчыны пагашаная.
Смактуновіч, баючыся палітычнага пераследу, не хацеў пераходзіць на беларускі бок мяжы, і казаў, што яго на радзіме яго чакае зняволенне. Беларускі памежны камітэт сцвярджаў, што ў мужчыны няма праблем з беларускім заканадаўствам. Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» таксама праверыла інфармацыю пра Смактуновіча і высветліла, што яго не было ў базе сілавікоў «Закалоты» станам на 2021 год, таксама не выявілі інфармацыі пра яго ўдзел у пратэстах і негатыўных каментароў у адрас уладаў Беларусі, роўна як і кампраматнай інфармацыі, за якую яго могуць прыцягнуць у Беларусі да адказнасці.
Нягледзячы на гэта Смактуновіч усё ж адседзеў свае «содні» ў Беларусі.
Гісторыі
«Не вельмі дасведчаны ў электронных кабінетах». Дэпартаванаму з Польшчы беларусу яшчэ летась загадалі пакінуць краіну
2024.06.18 09:30
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS