A A+ A++

«Белсат» працягвае сачыць за рэпрэсіямі, якія з дня ў дзень адбываюцца ў нашай краіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года.

Фота: Белсат

1 жніўня ў Менскім гарадскім судзе пачнецца суд над маці блогеркі Вольгі Такарчук – 63-гадовай Ірынай Такарчук. Яе затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Гомельскі абласны суд 6 жніўня будзе разглядаць справу 55-гадовага былога міліцыянта Вілена Тургунава, якога абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»), ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожнасці») і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Суд зрабілі закрытым. Мужчыну пагражае да 12 гадоў калоніі.

24 ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе прайшоў суд над 63-гадовым Юрыем Лагадзюком – адным з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе, які займаўся рэабілітацыяй людзей з інваліднасцю. Мужчыну судзілі за садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Паводле гэтага артыкулу Юрыю Лагадзюку пагражае да 6 гадоў калоніі. Вынік суда пакуль невядомы.

Сёння стала вядома пра затрыманне мужчыны, які падчас пратэстаў 2020 года быў паранены сілавікамі. У тэлеграм-канале прапагандыстаў паведамляецца, што мужчына пакінуў каментар «Ябатьки захватили админа?» ў захопленым сілавікамі ў панядзелак чаце «Чат Бурдейного». Таксама сцвярджаецца, што затрыманы пакідаў «негатыўныя каментары» ў іншых чатах.

Супраць удзельніка працоўнай групы «Хрысціянскай візіі» Дзмітрыя Карняенкі распачалі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв’ю «Белсату». Супраць Дзмітрыя, якія быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, раней ужо распачалі вытворчасць паводле ч. 1 арт. 361 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»), да гэтага яго таксама судзілі паводле адміністрацыйных справаў за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.

Спевака Руслана Мусвідаса, які з’яўляецца салістам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Фінберга, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах. Працэс пачнецца 26 ліпеня ў судзе Партызанскага раёна Менска.

У судзе Кастрычніцкага раёна Менску 24 ліпеня пачаўся суд над 28-гадовай Аленай Гуцік, яе судзяць паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у пратэсных акцыях.

У Беларусі з’явілася 13 новых палітвязняў: Аляксандр Катовіч, Віктар Мярзлікін, Аляксей Чарнавусаў, Вольга Волкава, Наталля Цімашэнка, Аляксандр Капылец, Аляксандра Мельнічак, Аляксандр Блізнец, Уладзімір Баслыка, Аляксандр Лазарэвіч, Ігар Сушко, Руслан Прахарэнка.

У судзе Савецкага раёна Менска 6 жніўня адбудзецца суд над Антонам Вайцяховічам, які працуе  3D-візуалізатарам. Маладога чалавека абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Пры затрыманні ў канцы траўня Антона абвінавачвалі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, абразах у адрас Рыгора Азаронка, злівах у «Чорную кнігу Беларусі» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога». У якасці доказу ягонай віны сілавікі паказалі кадры з кнігай «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, якую пры ператрусе знайшлі ў хлопца.

16 траўня ў судзе Барысаўскага раёна прайшоў суд над палітвязнем Сяргеем Яфімавым. Яму дадалі яшчэ адзін год паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») ў дадатак да чатырох гадоў калоніі. Гэта ўжо другі суд над Сяргеем паводле гэтага артыкула, папярэдні прысуд быў агучаны ў 2023 годзе ў Жодзіне.

Сёння стала вядома пра затрыманне жыхара Магілёва за каментары ў Telegram, якія ён пакідаў у адрас супрацоўнікаў міліцыі. Пакаяльнае відэа з мужчынам з’явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў.

24 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе працягнуўся працэс над бас-гітарыстам кавер-гурта «BAND 777» Уладзімірам Навумовічам, яго судзяць паводле двух крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 3 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»). Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Першае адбылося 15 ліпеня.

Чарговы ператрус прайшоў у праваабаронцы і рэдактара партала orsha.еu Ігара Казмерчака. Гэта адбылося, верагодна, у рамках новай крымінальнай справы, распачатай супраць тых, хто даваў інтэрв’ю СМІ, унесеным у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Вядома таксама, што сёлета ў сакавіку Казмерчака было пачатае спецвядзенне. Яму выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

24 ліпеня Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект «Propovednik» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае 52-гадовы Шпак Уладзімір. Вядома таксама, што адміністратара гэтага праекта затрымалі ў траўні гэтага года – паводле сілавікоў, яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułEuroposeł Dworczyk chce cenzurować festiwal Nowe Horyzonty. Domaga się odwołania pokazu “Zielonej granicy”
Następny artykułKaczyński skomentował ważne głosowanie: Wierzę, że prezydent zawetuje obydwie ustawy