Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 21 ліпеня абвесціў, што адмаўляецца ад удзелу ў наступных прэзідэнцкіх выбарах, замест сябе прапанаваў віцэ-прэзідэнтку Камалу Гэрыс у якасці кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп заявіў, што Гэрыс будзе лягчэй перамагчы, чымся Байдэна. Але нядаўняе апытанне «Reuters» і «Ipsos» паказала, што Гэрыс крыху абганяе Трампа.
Да сыходу Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі, у апытанні 15–16 ліпеня, Камала Гэрыс і Доналд Трамп мелі па 44 % прыхільнікаў сярод апытаных «Reuters» / «Ipsos», а Байдэн саступаў Трампу ў апытаннях. Але апытанне 22–23 ліпеня дала Гэрыс 44 % і Трампу 42 % галасоў апытаных у Злучаных Штатах. Калі ў апытанне дадавалі трэцяга кандыдата, канспіролага Робэрта Кенэдзі – малодшага, які збіраецца ісці на выбары як незалежны кандыдат (не ад партыі), Гэрыс мела 42 % супраць 38 % у Трампа.
Гэта яшчэ не значыць, што Гэрыс пераможа
Па-першае, да выбараў больш за тры месяцы – яны пройдуць 5 лістапада. Гэрыс яшчэ толькі пачала выбарчую кампанію. Яна нават фармальна не кандыдатка: Дэмакратычная партыя мае назваць свайго кандыдата на сходзе 19–22 жніўня. І невядома, каго Гэрыс хоча бачыць кандыдатам на віцэ-прэзідэнта.
Па-другое, як нагадвае «Reuters», хоць агульнанацыянальныя апытанні даюць важныя сігналы пра падтрыманне амерыканцамі палітычных кандыдатаў, праз складаную сістэму выбараў вынік вызначаюць толькі некалькі «канкурэнтных» штатаў. Апытанняў па ўсіх такіх штатах пасля сыходу Байдэна з гонкі яшчэ не было.
Па-трэцяе, у апытанні «Reuters» / «Ipsos» статыстычная хібнасць – 3 %, у гэта якраз укладваецца разрыў між Гэрыс і Трампам без уліку Кенэдзі – малодшага (які яшчэ мусіць здабыць месца ў бюлетэні). У ранейшым апытанні NPR / «PBS News» / «Marist» 22 ліпеня між Гэрыс і Трампам наагул была нічыя, па 42 % кожнаму, але сярод зарэгістраваных выбарнікаў (ува ўсіх штатах ЗША акрамя аднаго на выбары трэба самастойна рэгістравацца) Трамп лідараваў з 46 % супраць 45 % у Гэрыс. І як адзначае NPR, усё яшчэ вельмі шмат выбарнікаў не вызначыліся з кандыдатам.
Агляд
Абаронца Украіны і правоў жанчын на аборты. Што вядома пра Камалу Гэрыс, якая ўступіць у прэзідэнцкую гонку замест Байдэна
2024.07.22 17:31
Гэрыс усё яшчэ мае вялікі антырэйтынг: 51,4 % не ўхваляюць ейнай дзейнасці, а ўхваляюць толькі 37,8 %. Але ў Трампа антырэйтынг яшчэ горшы: не ўхваляюць 57,9 %, ухваляюць 38,6 %. І антырэйтынг Гэрыс ніжэйшы, чымся ў Байдэна: дзейнасць прэзідэнта не ўхваляюць 55,9 %, ухваляюць 38,5 %. Але Трампу ёсць за што крытыкаваць Гэрыс: ён звяртае ўвагу на міграцыйны крызіс на межах ЗША, за ліквідацыю якога была адказная Гэрыс.
«Reuters» звяртае ўвагу на тое, што 56 % апытаных вераць у востры розум 59-гадовай Гэрыс, тады як пра 78-гадовага Трампа такое кажуць 49 %, а пра 81-гадовага Байдэна – толькі 22 %. Байдэна станоўча ўспрымаюць толькі 80 % супартыйцаў, а Гэрыс – 91 % супартыйцаў.
І Гэрыс, як піша «Reuters», прынесла «свежую энергію» ў кампанію дэмакратаў. Гэта нават чуваць на музычным узроўні: Байдэн выкарыстоўваў у кампаніі песню Тома Пэці «I Won’t Back Down» 1989 года, Гэрыс выходзіла на акцыю пад песню Бэёнсэ «Freedom» 2016-га.
Аналітыка
Усё толькі пачынаецца. Што азначае рашэнне Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі?
2024.07.22 22:13
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS