A A+ A++

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 24 ліпеня правёў перамовы з міністаркаю замежных справаў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Пхеньяне. У МЗС Беларусі расказалі пра вынікі перамоваў.

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў і міністарка замежных справаў Паўночнай Карэі Чхой Сон Хый. Пхеньян, КНДР. 24 ліпеня 2024 года.

Фота: Mfa.gov.by

Паводле МЗС Беларусі, Максім Рыжанкоў і ягоная паўночнакарэйская калега Чхой Сон Хый абмеркавалі вялікі блок пытанняў і дамовіліся пра канкрэтныя захады інтэнсіфікацыі кантактаў. У складзе беларускай дэлегацыі былі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Вадзім Шагойка.

Сярод абмеркаванага:

• развіццё дамоўна-прававой базы;

• актывізацыя ўзаемадзеяння паміж замежнапалітычнымі ведамствамі, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях;

• сітуацыя ў сферы глабальнай і рэгіянальнай бяспекі (пазіцыі міністраў супалі, яны дамовіліся «працягнуць супольныя намаганні дзеля прасоўвання да справядлівага шматпалярнага светаўладкавання»);

• эканамічная супраца ў «сферах, не абмежаваных рашэннямі Рады бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў»;

• пытанні харчовай бяспекі, адукацыі і аховы здароўя;

• пастаўкі беларускіх харчоў у КНДР і пастаўкі ў Беларусь касметыкі з КНДР;

• узаемны ўдзел у выставачна-кірмашных імпрэзах;

• дамова на ўдзел у правядзенні чарговага паседжання камісіі гандлёва-эканамічнай супрацы.

У частцы пратакольных захадаў на прапану паўночнакарэйскага боку беларуская дэлегацыя наведала нацыянальны Манумент ідэяў чучхэ і Дзяржаўны музей падарункаў КНДР, паведамляе МЗС Беларусі.

Паведамленні з паўночнакарэйскага боку карацейшыя. Пішуць, што беларускую дэлегацыю прымалі з фуршэтам у сяброўскай атмасферы, што Рыжанкоў казаў пра цвёрды намер уладаў КНДР «адкрыць новую эпоху» ў стасунках з Беларуссю, што ўдзельнікі фуршэту маліліся за здароўе кіраўнікоў КНДР і Беларусі.

Якія сапраўдныя мэты візіту ў адну з найбяднейшых краінаў свету і адну з найбольш закрытых таталітарных дыктатураў, невядома. Апытаныя «Белсатам» эксперты выказвалі розныя здагадкі: далучэнне Беларусі да «восі зла», дэманстрацыя лаяльнасці Расеі, атрыманне працоўнай сілы з КНДР, дапамога Расеі ў абыходзе санкцыяў, ядравы шантаж…

Каментар

Навошта міністр замежных справаў Беларусі паляцеў у КНДР? Там «сустрэліся тры адзіноты»

2024.07.23 18:27

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyjątkowa reakcja w Berkeley Lab. To ważny krok w kierunku odkrycia nowego pierwiastka
Następny artykułHarcerze z Warszawy i Warki spotkali się ze starostą w Tucznie