Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Мацей Авіжэнь паабяцаў паскорыць выдачу дакументаў, звязаных з легалізацыяй грамадзянаў Беларусі ва Вроцлаве, расказаў Аб’яднаны пераходны кабінет.
Беларусы часам маюць праблемы з легалізацыяй ва ўсёй Польшчы праз цяжкасці з запісам на падачу дакументаў і доўгія тэрміны чакання, а таксама праз дзейнасць махляроў і «памагатараў», якія разбіраюць і прадаюць месцы ў чэргах. Вроцлаў – сталіцу Ніжнесілезскага ваяводства – у гэтым сэнсе беларусы называюць «легендарным»: там дакументаў можна чакаць два гады.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка 16 ліпеня сустракаўся з начальнікам Управы ў справе замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам і зноў згадаў пра праблемы легалізацыі беларусаў Ніжнесілезскага ваяводства. На той момант на разглядзе ў ваяводстве былі тры сотні зваротаў грамадзянаў Беларусі. Асобна былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з атрыманнем міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы.
Цытрыновіч паведаміў Латушку, што на наступны год запланаванае ўвядзенне электроннай сістэмы падачы заяваў аб выдачы карты побыту, а таксама звярнуў увагу на неабходнасць своечасовага развязання беларусамі пытанняў дакументацыі для выключэння крытычных сітуацыяў на практыцы.
19 ліпеня Цытрыновіч паведаміў Латушку па тэлефоне, што сустракаўся з ніжнесілезійскім ваяводам Мацеем Авіжэнем і пачуў ад таго, што прынятыя пастановы і пачатыя дзеянні, скіраваныя на паскарэнне выдачы дакументаў легалізацыі грамадзянаў Беларусі, якія пражываюць у ваяводстве. Вынікі мусяць быць бачныя ў найбліжэйшы час. Цытрыновіч запэўніў, што будзе ўважліва сачыць за развязаннем праблемаў грамадзянаў Беларусі ў Ніжнесілезскім ваяводстве.
Разбор
Чакаць пераменаў ці падавацца на ўцякацтва? Што рабіць, калі сканчаецца пашпарт, распавядае юрыстка
2023.09.21 09:00
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS