Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун абвінаваціў у гэтым маладую бульбу, асабліва – азербайджанскую.
«Кошты бульбы нарабілі шмат шуму. Аднак нагадаю, у гэты перыяд адбываецца змена асартыменту: старая бульба, якую мы елі на працягу ўсёй зімы, сыходзіць, з’яўляецца новая. У канцы красавіка ці маі ў нас традыцыйна зʼяўлялася егіпецкая бульба, сёлета яна не з’явілася. Імпартная маладая бульба зʼявілася толькі пазней, і тое не егіпецкая, а азербайджанская. Натуральна, усё заўважылі адразу розніцу коштаў. Але мы ўжо бачым па аператыўцы, што ў ліпені гэты ўзровень коштаў запавольваецца. Зʼяўляецца ўжо маладая бульба ад нашых фермераў. Таму пачынаючы са жніўня і далей кошт будзе рэзка зніжацца, як мы бачым па іншых таварных пазіцыях, напрыклад, па агурку», – распавёў Картун «Белта».
Картун таксама падзяліўся сваім аптымізмам наконт узроўню інфляцыі. Кажа, рызык яе павышэння ўвогуле няма.
«Інфляцыя як мінімум складзецца паблізу ад мэтавых параметраў. І мы прымем меры для таго, каб яна была яшчэ ніжэйшай».
Па дадзеных Мінэканомікі, гадавая інфляцыя ў чэрвені ў Беларусі была на ўзроўні 5,8%, а гэта ў межах гадавога арыенціра ў 6%.
Каментар
Бульба падаражэла за месяц удвая. Што адбываецца з цэнамі?
2024.07.16 13:00
Тэса Анэйда / belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS