Томас Мэт’ю Крукс, які зрабіў замах у кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа, у старэйшай школе не здолеў прасці адбор па стральбе, бо не змог пацэліць у мішэнь.
Пра гэта стала вядома з апавяданняў былых аднакласнікаў Крукса, піша The New York Post.
Яны сцвярджаюць, што пры адборы ў секцыю хлопец страляў з малакалібернай вінтоўкі з адлегласці 15 метраў, але не змог пацэліць у ніводную мішэнь.
Прычынай, чаму хлопец не змог выканаць заданне, называлі ягоны кепскі зрок.
Нагадаем, што 13 ліпеня ў горадзе Батлер, што ў Пенсільваніі, ЗША, Томас Мэт’ю Крукс здзейсніў замах на кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа.
Дональд Трамп атрымаў лёгкае раненне – куля прастрэліла яму крайчык вуха, але пры гэтым загінуў іншы чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя ў крытычным стане. Сам стралок быў забіты паліцыяй.
Hавiны
Што вядома пра замах на Доналда Трампа. Галоўнае
2024.07.14 18:58
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS