A A+ A++

«Белсат» працягвае весці хроніку палітычнага пераследу ў Беларусі, які чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.  

Зміцер Дашкевіч.

Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

Суд над Змітром Дашкевічам па новай крымінальнай справе адбудзецца 17 ліпеня. Яго будуць судзіць паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Зміцер, асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020-га на 1,5 года, павінны быў выйсці на волю 11 ліпеня 2023-га. Але яго адразу па выхадзе затрымалі паводле арт. 411 КК  («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі») і асудзілі да яшчэ аднаго году калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

11 жніўня 2023 года ў Менскім гарадскім судзе прайшлі слуханні па справе супраць былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза Аляксандра Мірскага. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме амаль год таму, але стала вядома пра яго толькі цяпер. Мужчыну асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за «Здраду дзяржаве» паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса.

У Полацку адмянілі фестываль касплея і K-pop «Кампай Полацк», які быў прызначаны на 27 ліпеня ў полацкім палацы культуры. Прычына – «прапаганда няправільных каштоўнасцяў». Так, паводле арганізатараў фестывалю, выказаўся новы дырэктар палаца культуры.

Сёння стала вядома пра затрыманне 25-гадовага менчука. Паведамленне пра гэта з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Прычына затрымання – удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. У паведамленні адзначаецца, што маладзёну пагражае да 5 гадоў зняволення.

15 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе пачаўся суд над Антонам Станкевічам. Мужчыну вінавацяць у данатах «экстрэмісцкаму фармаванню» паводле арт. 361-2 КК. У чым заключаецца сутнасць абвінавачанняў невядома.

Сёння стала вядома, што беларускія ўлады заблакавалі каталіцкі партал katolik.lifе. Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Да гэтага сайт быў ужо заблакаваны ў Расеі.

Мінімум 146 чалавек былі асуджаныя ў чэрвені па крымінальных справах за палітыку. З іх 98 – мужчыны і 48 – жанчыны. 62 % ад гэтых справаў былі заведзеныя за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

15 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да журналістак Вольгі Лойкі і Алены Талкачовай, а таксама юрысткі Кацярыны Ткачэнкі. Упершыню яны былі затрыманыя 18 траўня 2021 года падчас «хапуну» на TUT.ВY. Праз дзесяць месяцаў іх вызвалілі, змяніўшы меры стрымання, але не зняўшы абвінавачанні. На суд Лойка, Талкачова і Ткачэнка не з’явіліся, бо з’ехалі з Беларусі. Зараз іх будуць судзіць завочна паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»).

Сёння стала вядома пра затрыманне мужчыны, які вяртаўся з адпачынку з Італіі. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў паслявыбарчых маршах, а таксама зліве дадзеных сілавікоў у «Чорную кнігу Беларусі».

У Менскім гарадскім судзе слухаецца справа ў дачыненні нарадзінца Жабінкі і грамадзяніна Польшчы Рамана Галузы. Мужчына быў затрыманы 19 ліпеня 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў апошнія дзевяць гадоў. Яго судзяць паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Падрабязнасці справы невядомыя.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 4 ліпеня прыняў рашэнне аб прызнанні тэлеграм-канала «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні ведамства адзначаецца, што да гэтага «фармавання» датычныя Алена Елькіна і Станіслаў Подаў.

Найменей 5361 чалавек быў асуджаны з 2020 года паводле «народнага», 342-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), падлічылі юрысты з праваабарончага цэнтру «Вясна».

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW Jordanii powstanie biuro łącznikowe NATO
Następny artykułPGMSA: Zwołanie Nadzwyczajnego Walnego Zgromadzenia na dzień 13.08.2024 roku