A A+ A++

Роўна два гады таму, 13 ліпеня 2022 года, па выніках закрытага суда быў вынесены вырак журналістцы Кацярыне Андрэевай – 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Кацярына Андрэева.

Фота: Ігар Ільяш / Facebook

Кацярыну асудзілі нібыта за здраду дзяржаве.

«Сям’я Каці дагэтуль не атрымала афіцыйных тлумачэнняў, на аснове якіх падзеяў узнікла абсурднае абвінавачванне ў «здрадзе дзяржаве». Але пасля журналісцкага расследавання, якое калегі апублікавалі мінулай восенню, гэтую таямніцу можна лічыць сакрэтам палішынэля», – піша муж Кацярыны Ігар Ільяш у «Фэйсбуку».

Журналісты сайту Reform.by летась апублікавалі расследаванне, у якім сцвярджалі, што знайшлі імаверную прычыну таго, чаму супраць журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай распачалі крымінальную справу аб здрадзе дзяржаве. Гэтай прычынай магло быць інтэрв’ю, якое Кацярына ўзяла ў жыхара Гомля Сяргея Васільева, які супрацоўнічаў з КДБ.

У чэрвені 2017 года фатограф-аматар Сяргей Васільеў звярнуўся ў рэдакцыю «Белсату», каб расказаць пра сваю шматгадовую супрацу з КДБ Беларусі. Інтэрв’ю ў Васільева, які на той момант быў у Польшчы, узяла Кацярына Андрэева.

Разбор

Ці сапраўды факт размоваў паміж агентам КДБ і журналістам можна трактаваць як здраду дзяржаве? Спыталі юрыста

2023.09.05 22:10

У 2019 годзе Сяргей Васільеў вярнуўся ў Беларусь, і толькі нядаўна высветлілася, што ў 2021 годзе яго асудзілі на 11 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму за здраду дзяржаве (арт. 356 КК). Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева 13 ліпеня 2022 года другі раз была прысуджаная Гомельскім абласным судом да 8 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яе судзілі таксама паводле арт. 356 КК – за «здраду дзяржаве».

Муж палітзняволенай журналісткі лічыць версію пра сувязь другой крымінальнай справы, заведзенай на Кацярыну, са справай «агента на ўдалёнцы» дастаткова пераканаўчай. Ігар Ільяш казаў, што ад самага пачатку быў упэўнены, што і другі раз ягоную жонку судзілі за журналісцкі матэрыял, але ўсе «ламалі галаву» – за які. Было шмат версіяў, але «пазл не складаўся», «пакуль калегі не даведаліся пра прысуд Сяргею Васільеву».

«У мяне амаль не застаецца сумневаў у тым, што вырак Каці звязаны са справай Васільева», – казаў муж палітзняволенай журналісткі.

Кацярына застаецца за кратамі ўжо амаль 44 месяцы – 1336 дзён. Яе затрымалі 15 лістапада 2020 года і прысудзілі да двух гадоў зняволення паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Hавiны

Ігар Ільяш пра сувязь другога прысуду Кацярыне Андрэевай са справай агента КДБ Васільева

2023.09.08 15:05

7 красавіка 2022 года сталася вядома, што журналістцы выставілі новае абвінавачванне – у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Справу ў закрытым рэжыме 4 ліпеня 2022 пачаў разглядаць суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка. 13 ліпеня ён прызначыў Кацярыне 8 гадоў і 3 месяцы ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітзняволеная падала скаргу на прысуд. 20 верасня 2022 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд пакінулі без зменаў.

На пачатку кастрычніка 2022 года Кацярыну этапавалі з СІЗА № 3 у гомельскую ПК №4, дзе журналістка ўтрымліваецца дагэтуль.

Аб’ектыў

Што мы ведаем пра Кацю Андрэеву?

2023.11.15 20:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułСтало известно, как будут отключать свет 14 июля
Następny artykułRobert Lewandowski wstawił zdjęcie i się zaczęło. “Wstyd, ogarnij się chłopie”