A A+ A++

У другой палове дня 13 ліпеня, пасля моцнай спёкі, ураганны вецер падняўся ў Менскай вобласці і Менску. Паведамляецца пра гібель двух чалавек: дзяўчыны на Цнянскім вадасховішчы і мужчыны на Вілейскім. У сталіцы вецер ламаў і вырываў з каранямі дрэвы, ад падзення якіх шмат пацярпелых, у тым ліку дзяцей. 

Наступствы ўраганы ў кемпінгу «Клёвое место».

Фота: smartpress.by

Стыхія распачалася за горадам – галінамі дрэваў закідала ўзбочыну на трасе Р1 у бок Дзяржынску, адна з палос руху аказалася часткова перакрытай, паведамляе onliner.by.

Каля 15-й гадзіны ўраган абрынуўся на кемпінг «Клёвое место» на рацэ Вілія, загінуў чалавек, распавядае «Смартпрэс».

«Паваліла дрэвы, усё затапіла, альтанкі паламала. Гэта было нечакана. Рэзка ўсё счарнела. Мы проста ў шоку. Я не ведаю, што менавіта адбылося з гэтым чалавекам, ён знаходзіўся ў некалькіх альтанках ад нас. Прыехала хуткая, забрала, ён памёр у рэанімацыі», – паведаміла турыстка Таццяна.

Падчас аповеду жанчына сама знаходзілася ў кемпінгу, бо не магла выбрацца з яго – усё навокал было завалена.

У Менску ў раёне вуліц Казінца і Каржанеўскага адбылося аварыйнае адключэнне электрычнасці. На вуліцы Пляханава, у кірунку праспекту Ракасоўскага, спыніліся трамваі №3 і №6. Рух быў адноўлены ў 19:03.

Таксама праз адключэння напружання на кантактнай сетцы спыняліся тралейбусы на вуліцах К.Чорнага, Кедышкі, Каліноўскага, Славінскага, Я.Коласа, Лагойскім тракце, Мірашнічэнкі.

Наступствы непагадзі ў Менску.

Фота: onliner.by

Наступствы непагадзі ў Менску.

Фота: onliner.by

На вуліцах Талбухіна, Багдановіча, Тарханава на машыны пападалі дрэвы. Ёсць звесткі, што ў раёне Цнянкі дрэва ўпала на людзей. У раёне станцыі метро «Партызанская» вецер разбіў шкло на прыпынку.

Наступствы непагадзі ў Менску.

Фота: onliner.by

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што медыкі аказваюць неабходную дапамогу пацярпелым ад буры ў Менску, Ждановічах і на Цнянскім вадасховішчы, дзе ў выніку падзення дрэва пацярпелі тры чалавекі. Два з іх былі шпіталізаваныя ў Менскую абласную лякарню і РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Адна дзяўчына загінула.

У Ждановічах, таксама ў выніку падзення дрэва, пацярпела дзіця, яго шпіталізавалі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

У цэнтры Менску каля заводу «Гарызонт» на 24-гадовага хлопца і падлетка ўпала шкло – абодва шпіталізаваныя.

У Менску вецер паваліў цагляную сцяну, яна абрынулася на маладога мужчыну, якога ў выніку шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.

У пятніцу 12 ліпеня ўраган пранёсся па Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра тое, што адбывалася ў вёсцы Парадзіна, распавядаў чытач Onliner:

«Увесь гэты жах распачаўся раптоўна. І ніхто нават не мог падумаць, што падобнае можа адбыцца. Цягнулася ўсё каля паўгадзіны. У суседнім доме сарвала шыфер. <…> у суседняй вёсцы нават дахі знесла. Дрэвы ляжалі па ўсёй вёсцы, а ў некаторых месцах упалі слупы. Знікла святло».

Згодна з прагнозам надвор’я Белгідрамету, у нядзелю 14 ліпеня найбольш спякотна будзе ў Гомельскай вобласці – +35.. +36°С. Па паўднёвым усходзе тэмпература складзе +30.. +34°С. У Менску ўдзень будзе +30°С. Дажджы і навальніцы сіноптыкі не абяцаюць.

Агляд

З’есці перац чылі і прыняць цёплы душ: як уратавацца ад спёкі?

2024.06.28 12:46

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułGabryś liderem, kapcie w czołówce
Następny artykułRosjanie piszą o zamieszaniu z “Lewym”