A A+ A++

Ян Рудзік жывы і працягвае выконваць баявыя задачы, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага. Раней пра смерць Рудзіка напісаў праўладны Telegram-канал.

Святкаванне Дня волі у Варшаве, Польшча. На здымку (пасярэдзіне) – Ян Рудзік. 25 сакавіка 2023 года.

Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

«Звязаны з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь тэлеграм-канал распаўсюджвае інфармацыю, што быў забіты баец Тактычнай групы Крыўцова з поклічам “Люкс” (Ян Рудзік). Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. “Люкс” жывы і працягвае выконваць баявыя задачы. Заўжды спраўджвайце інфармацыю на афіцыйным канале Палка Каліноўскага», – піша прэс-служба Палка Каліноўскага.

Ян Рудзік – блогер і журналіст, які быў удзельнікам праекту «Nexta» падчас пратэстаў 2020 года. Таксама быў галоўным рэдактарам тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу». У Беларусі яго завочна пакаралі 19 гадамі пазбаўлення волі.

17 сакавіка стала вядома, што ён далучыўся да Палка Каліноўскага.

«Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую», – пракаментаваў гэта Рудзік.

Hавiны

Полк Каліноўскага шукае камандзіра? Цяпер там «выканаўца абавязкаў»

2024.07.07 22:48

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWszystko jasne! Będzie wielki rewanż w finale Wimbledonu
Następny artykułKanada chce mieć 12 nowych okrętów podwodnych