A A+ A++

Пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу знізілася на 65 %. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.

Вайсковыя польскай памежнай службы каля мяжы Польшчы і Беларусі. Вёска Белавежа, Польшча. 18 чэрвеня 2024 года.

Фота: Белсат

«У перыяд з 16 траўня да 12 чэрвеня Памежная ахова зафіксавала 5560 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. За першыя 28 дзён працы буфернай зоны такіх спробаў было 1920. Гэта азначае зніжэнне прыкладна на 65 %», – піша Міністэрства ўнутраных справаў і адміністравання Польшчы.

11 ліпеня польская памежная служба зафіксавала больш за 80 спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з боку Беларусі. 5 – 7 ліпеня іх было 60.

Таксама зніжэнне міграцыйнай плыні ў Польшчу супала з візітам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай. На сустрэчы з Сі Цзінь Пінам 24 чэрвеня ён абмяркоўваў праблему на польска-беларускай мяжы. Пасля гэтага Кітай заклікаў Беларусь і Польшчу «ставіцца да сябе з павагай і развязваць праблемы шляхам кансультацыяў, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці». Імаверна, Кітаю не спадабаліся размовы польскіх чыноўнікаў пра тое, што мяжа з Беларуссю можа быць цалкам закрытая, а значыць, кітайскія тавары не змогуць рухацца ў Еўропу праз Беларусь.

На фоне зніжэння колькасці спробаў незаконнага пранікнення ў Польшчу вырасла колькасць такіх выпадкаў на латвійскім кірунку.

Буферная зона з’явілася ў Польшчы ўздоўж мяжы з Беларуссю 13 чэрвеня 2024 года. Яна складае  60,67 км памежнай лініі. Углыб Польшчы прасоўваецца на 0,2 – 2 км. Там нельга перабываць без адмысловага дазволу памежнай службы Польшчы. Буферная зона створаная ў адказ на актывізацыю нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу.

Рэпартаж

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

2024.06.20 09:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPrzygotowania do Wielkiego Odpustu Kalwaryjskiego w Powiecie Przemyskim ruszyły pełną parą
Następny artykułDepenalizacja aborcji odrzucona. Koalicja 15 października oblała test na wiarygodność. Roman Giertych nie głosował