Каардынацыйная рада трэцяга склікання абрала спікеркай Анжэліку Мельнікаву, а віцэ-спікеркай – Станіславу Гліннік. Галасаванне завяршылася 11 ліпеня а 19:30, паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады.
Анжэліка Мельнікава – удзельніца Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Нарадзілася ў Нясвіжы, скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Да 2018 года была намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», пасля сышла ў дэкрэтны адпачынак. У 2020 годзе была вымушана пакінуць краіну праз ціск на сям’ю.
«Я разумею, што гэта вялікая адказнасць перад выбаршчыкамі – у першую чаргу, а таксама перад усімі спісамі, дэлегатамі і партнёрамі, – кажа новая спікерка КР. – Галоўным прыярытэтам для ўсіх нас заўсёды будзе адстойванне інтарэсаў нашай Радзімы і кожнага Беларуса. Сёння зараджаецца сапраўдны дэмакратычны беларускі парламентарызм, гэта насамрэч гістарычны момант. Перад намі шмат выклікаў і задач, і я прыкладу ўсе намаганні, каб гарантаваць празрыстасць працы КР і забяспечыць правы кожнага спіса ўплываць на важныя рашэнні. Будзе няпроста, але ў нас ёсць усё для таго, каб дасягаць мэтаў».
Станіслава Гліннік – асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай, сузаснавальніца Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве, унучка Станіслава Шушкевіча.
«Я ўдзячная за давер майму спісу Еўрапейскі выбар і ўсім, хто падтрымаў маю кандыдатуру. Наступным крокам мусіць стаць стварэнне прафіляваных камісіяў і механізму зваротнай сувязі для беларусаў, а таксама пагадненне з ОСЦ і АПК. Буду спрыяць гэтым напрамкам працы, і безумоўна вітаю ініцыятывы кожнага дэлегата КР», – сказала пасля абвяшчэння вынікаў Станіслава Гліннік.
Hавiны
Каардынацыйная рада ўхваліла новы Статут. Можна быць адначасова «дэпутатам» і «міністрам»
2024.07.09 15:24
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS