Паўночнаатлантычны альянс апублікаваў выніковую дэкларацыю па выніках саміту ў Вашынгтоне 9 – 11 ліпеня, прысвечанаму 75 гадавіне ўтварэння НАТО. У ім згадваецца роля Беларусі ў вайне ва Украіне і стварэнні напружанасці ва ўсім рэгіёне.
Беларусь працягвае спрыяць вайне ва Украіне, прадстаўляючы сваю тэрыторыю і інфраструктуру, зазначаецца ў выніковай дэкларацыі.
«Паглыбленне палітычнай і ваеннай інтэграцыі Расеі і Беларусі, у тым ліку разгортванне перадавога расейскага ваеннага патэнцыялу і асабістага складу, мае негатыўныя наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу», – гаворыцца ў дакуменце.
Безадказная ядравая рыторыка Расеі і шантаж у выглядзе ядравых сігналаў, у тым ліку, размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі, – гэта пазіцыя стратэгічнага застрашвання, падкрэсліваюць удзельнікі саміту.
Будучыню Украіны ўдзельнікі саміту бачаць у НАТО, што таксама зафіксавана ў дэкларацыі. Калі саюзнікі будуць згодныя і ўсе неабходныя ўмовы выкананыя, Украіну запросяць далучыцца да Альянсу.
Аналітыка
Чаго чакаць ад саміту NATO у Вашынгтоне?
2024.07.09 09:18
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS