A A+ A++

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што ад 3:00 10 ліпеня Польшча перастала прымаць грузавыя транспартныя сродкі, якія едуць з Беларусі праз пераход «Казловічы – Кукурыкі». Прадстаўніца Скарбовай адміністрацыі Польшчы растлумачыла «Белсату», што машыны не перасталі прапускаць, але працэс запаволіўся праз санкцыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга з фураў на пад’ездзе да пункту пропуску «Кукурыкі» на польска-беларускай мяжы. 21 лютага 2023 года.

Фота: Белсат

Пытаннямі пропуску машынаў праз «Казловічы – Кукурыкі» – адзіны грузавы пункт пропуску на мяжы з Польшчай – з польскага боку займаецца не памежны камітэт, а Нацыянальная скарбовая адміністрацыя, орган па падатковых і мытных справах.

Прэс-сакратарка шэфа Нацыянальнай скарбовай адміністрацыі Юстына Пасячыньска пракаментавала «Белсату» заяву беларускіх мытнікаў аб спыненні пропуску грузавога транспарту ў Польшчу:

«Гэта няпраўда, што на памежным пераходзе „Кукурыкі – Казловічы“ прыпыненае афармленне грузаў».

«Нацыянальная скарбовая адміністрацыя выконвае свае задачы адпаведна дзейным нацыянальным правілам і правілам Еўразвязу ў частцы процідзеяння абыходу санкцыяў.

Ад 1 ліпеня набыла моц пастанова Рады Еўразвязу, якая пашырыла спіс тавараў, што трапляюць пад санкцыі. У сувязі з гэтым Нацыянальная скарбовая адміністрацыя абавязаная выконваць гэтыя палажэнні, а мытныя афармленні праводзяцца рэгулярна».

«Мы заўважаем аднак спад аформленых машынаў на кірунку перавозкі. Гэта звязана з неабходнасцю дэталёвага памежнага кантролю тавараў, якія ўвозяць, а таксама дбайнасцю аб тым, каб не былі парушаныя санкцыі, накладзеныя на Беларусь ці Расею».

«Такія праверкі ўключаюць у тым ліку скрупулёзны аналіз суправаджальных дакументаў да перавозак і праверку фактычнай адпаведнасці дэклараванага дзейным нормам».

Паводле Памежнага камітэту Беларусі, яшчэ з 9 ліпеня пад «Казловічамі» пачала ўтварацца чарга фураў, цяпер яна дасягае 600 машынаў. Яшчэ па чатыры сотні фураў стаяць на двух пераходах у Літву, яшчэ пяць сотняў – на адным у Латвію.

4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што са шмат якімі таварамі мытнікі не прапускаюць у Беларусь, спасылаючыся на новую пастанову, якая закранае і фізічных асобаў. Сярод іншага, на тэрыторыю Польшчы забаронена правозіць алкаголь і цыгарэты, а мінаць мяжу на аўтамабілі можна толькі разам з уласнікам аўта, даверанасці дзеяць не будуць.

Тое, што рух грузаў у Польшчу не спынілі цяпер, яшчэ не значыць, што яго зусім адмовіліся спыняць.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візіту ў Кітай у канцы чэрвеня абмяркоўваў з кіраўніцтвам КНР у тым ліку міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы і тое, што гэты крызіс можа перашкодзіць польска-кітайскім чыгуначным зносінам у межах ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях».

Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі заяўляў пра магчымасць закрыцця таварных пунктаў пропускаў на мяжы з Беларуссю: Польшча «не выключае ніякіх варыянтаў», а асноўныя патрабаванні – выхад на волю палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне штучна створанага міграцыйнага крызісу. Апрача таго, і міністр унутраных справаў Польшчы Томаш Семоняк казаў пра мяжу: «усё цяпер на стале», магчымыя любыя варыянты.

На тле гэтых выказванняў мігранты пачалі часцей ісці з Беларусі ў Латвію замест Польшчы.

Аналітыка

Асцярожна, межы закрываюцца. А што, калі Польшча ўсё ж зачыніць пераходы на мяжы з Беларуссю?

2024.06.27 10:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł“Шрек 5”: названо дату прем'єри нової частини культового мультфільму
Następny artykułCzy władze miasta wyciągnęły wnioski po Dniach Sosnowca? Miejscowa prokuratura wyłączyła się ze sprawy