Ваяводскі адміністратыўны суд у Варшаве ануляваў рашэнне аб пазбаўленні беларуса Паўла Юшкевіча дазволу на жыхарства ў Польшчы. Пра гэта паведамляе Hrodna.life.
У судзе адвакат Паўла Юшкевіча сказаў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) змяніла меркаванне аб тым, што мужчына небяспечны для Польшчы.
Павал і ягоны адвакат выказалі здагадку, што спецслужбы засталіся незадаволеныя тым, што ён ня стаў ім даваць інфармацыю пра беларускіх студэнтаў і ягоных калегаў. Таксама прычынай можа быць удзел Паўла ў алімпіядзе па рускай мове ў Доме расейскай культуры – ён быў студэнтам рускай філалогіі. Суд, які азнаёміўся з матэрыялам, сказаў, што ён агульны і неканкрэтны.
Павел Юхневіч лічыць, што ABW змяніла сваё меркаванне ў сувязі з тым, што ў ягоную падтрымку выступілі прадстаўнікі польскай і беларускай грамадскасці.
Гісторыі
«Няма рашучасці прызнаць памылку». Беларус, якога прызналі «пагрозаю Польшчы», назваў крыўднаю пастанову пра дэпартацыю
2024.01.25 09:12
Беларус Павел Юшкевіч жыве ў Польшчы 16 гадоў, ён пераехаў з Гарадзеншчыны ў 17-гадовым узросце. Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) яшчэ ў 2013 годзе прызнала Паўла «пагрозаю нацыянальнай бяспецы». Такую выснову спецслужба зрабіла, калі беларус падаў заяву на польскае грамадзянства. Ужо тады Юшкевіча хацелі дэпартаваць, аднак пастанову ўдалося аспрэчыць у судзе. У пачатку 2024 году на падставе таго рашэння ABW мужчыну пазбавілі дазволу на жыхарства і далі адзін месяц на выезд.
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS