8 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў законы па рэгуляванні шлюбных і сямейных зносінаў, якімі прадугледжваецца магчымасць атрымання дзецьмі замест аліментаў часткі жылля аднаго з бацькоў, а таксама абавязак беларусаў, якія жывуць за мяжой, перадаваць у «адпаведныя органы» інфармацыю пра заключэнне шлюбу, нараджэнне дзяцей і інш.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання такіх адносін, а таксама трансфармацыю нормаў Дэкрэта ад 24 лістапада 2006 года нумар 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» у нормы законаў.
Так, у прыватнасці, законам усталёўваецца дакладны механізм адабрання дзіцяці па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх, а таксама адзіныя патрабаванні да зместу і афармлення такіх рашэнняў.
Таксама дакумент дае магчымасць перадачы жылых памяшканняў (доляў у праве ўласнасці на іх) ва ўласнасць дзіцяці ў лік сплаты аліментаў пры заключэнні пагаднення бацькамі.
Акрамя таго, падпісаны дакумент патрабуе ад грамадзянаў Рэспублікі Беларусь інфармаваць органы сваёй дзяржавы пра рэгістрацыю актаў грамадскага стану ў дачыненні сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах. Гэта фактычна значыць, што беларусы, якія жывуць за мяжой, павінны перадаваць інфармацыю пра ўступленні ў шлюб, нараджэнне дзіцяці, перамену прозвішча, развод і г.д. у адпаведныя органы ў Беларусі.
Асноўныя палажэнні гэтага дакумента набудуць моц з 1 студзеня 2025 года.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS