A A+ A++

У Менску разглядалася магчымасць размясціць Нацыянальны гістарычны музей у Пішчалаўскім замку на вуліцы Валадарскага – былым СІЗА №1, аднак пазней было вырашана адмовіцца ад гэтай ідэі, паведаміў старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму Віктар Гуцько.

Пішчалаўскі замак у Менску.

Фота: turby.by

Вядоўца праграмы «Говорит и показывает Минск» на «Радио Минск», у якой Віктар Гуцько быў госцем, сказаў, што мае неафіцыйную інфармацыю, нібы ў Пішчалаўскім замку плануецца размясціць экспазіцыю Нацыянальнага гістарычнага музею, і запытаўся, ці праўда гэта.

«Так, насамрэч разглядалася такая магчымасць, але ад гэтай ідэі адмовіліся, размяшчэнне Нацыянальнага гістарычнага музею ў гэтым комплексе не плануецца, – адказаў чыноўнік. – Сёння гарадскімі службамі вядзецца праца над тым, каб прыстасаваць гістарычны аб’ект пад іншыя функцыі».

Пішчалаўскі замак у Менску шмат гадоў быў вядомы як СІЗА-1 ці «Валадарка». З 29 красавіка 2024 года СІЗА №1 знаходзіцца ў вёсцы Пашковічы Менскага раёну. Пішчалаўскі замак плануюць аддаць на баланс гораду, у ім будзе праведзеная рэканструкцыя, у выніку якой зменіцца прызначэнне будынку.

Што менавіта плануецца размясціць у былым СІЗА, пад якія функцыі яго хочуць прыстасаваць, старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва не ўдакладніў.

Аб’ектыў

СІЗА на Валадарскага зачыняецца

2024.04.25 22:33

Віктар Гуцько таксама распавёў, што ў Менску не будзе запланаванага крытага лыжнага комплексу – ад ідэі яго будаўніцтва таксама адмовіліся. Аб’ект мусіў паўстаць каля ракі Свіслач у раёне вуліцы Арлоўскай, за будынкам Вярхоўнага суду.

«Тэрыторыя, на якой планаваўся лыжны комплекс, увайшла ў склад іншай зялёнай зоны, і будзе асвойвацца пад гэтае прызначэнне. Будаўніцтва спартовага аб’екту там не плануецца», – распавёў Гуцько.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе паводле праекту архітэктара Казіміра Хршчановіча па замове памешчыка Рудольфа Пішчалы, ад прозвішча якога замак і сталі зваць «Пішчалаўскім». Будынак на працягу амаль 200 гадоў выкарыстоўваўся як турма. У ім адбывалі пакаранне ўдзельнікі паўстанняў 1830 – 1831 і 1863 – 1864 гадоў, у тым ліку драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэты Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас.

У савецкія часы ў 1937 годзе ў Пішчалаўскім замку расстрэльвалі дзеячаў культуры і іншых людзей, абвінавачаных у антысавецкай дзейнасці.

З 1953 года Валадарка была адзінай установай у БССР, дзе выконваліся смяротныя прысуды. Пасля распаду СССР, ужо ў Рэспубліцы Беларусь гэтая функцыя за СІЗА-1 захавалася – яно заставалася адзіным месцам пазбаўлення волі ў Еўропе, дзе расстрэльвалі людзей, асуджаных да смяротнага пакарання. Агулам з 1991 года на Валадарцы былі пакараныя смерцю каля 400 чалавек.

Пасля задушэння пратэстаў 2020 года праз Валадарку прайшло шмат палітвязняў сучаснай Беларусі.

Будынак былога СІЗА на вуліцы Валадарскага мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каментар

«Чалавеку можна стварыць пякельныя ўмовы нават у пентхаусе». Ці зменіцца штосьці для вязняў пасля закрыцця Валадаркі?

2024.04.25 23:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMike Heslin nie żyje. Odszedł w wieku 30 lat. “Nieoczekiwane problemy”
Następny artykułTo tam prowadzą dzisiaj wszystkie drogi na Sądecczyźnie. Nie może cię tam zabraknąć [WIDEO, ZDJĘCIA]