У Беларусі чацверты год трываюць масавыя палітычныя рэпрэсіі. «Белсат» распавядае пра арышты і суды за 2 ліпеня.
Радыё «Свабода» паведаміла, што ў красавіку-траўні палітвязня Алеся Бяляцкага вярнулі з ПКТ горацкай калоніі ў атрад, але адміністрацыя па-ранейшаму ставіцца да Нобэлеўскага лаўрэата звышпільна.
«Ведаем, што ён зноў ходзіць на працу, на дрэваапрацоўку. Бывае, што на яго накладаюць спагнанні, пазбавілі перадач, бываюць і больш сур’ёзныя пакаранні – неяк сядзеў у ШЫЗА. Увага да яго пасля вяртання з ПКТ не стала слабейшай», – паведаміла крыніца выдання.
Ёсць звесткі, што Алесь Бяляцкі не атрымлівае карэспандэнцыі ад сваякоў і сяброў і што ніводнага разу ў палітвязня не было відэазванкоў са сваякамі. Толькі зрэдку на волі ад яго атрымліваюць лісты і паштоўкі. Пра стан здароўя Бяляцкага новай інфармацыі няма.
Рэпартаж
«Хай яны баяцца!» У Сенаце Польшчы адкрылі выставу пра Алеся Бяляцкага
2024.05.08 18:44
Паводле ПЦ «Вясна», у Горадні за ўдзел у пратэстах судзяць адразу трох чалавек: Глеба Чарвякова, Паўла Кебіча і Эдуарда Малмыгу. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Вядома, што Паўла Кебіча затрымалі ў сакавіку, калі той вярнуўся з Польшчы. Затрыманне ажыццяўлялася сілавікамі наўпрост на вуліцы горада.
У Берасцейскім абласным судзе 2 ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Паводле «Берасцейскай Вясны», Ірына Бандарэнка працяглы час рабіла невялікія грашовыя пераводы зняволеным, а таксама насіла перадачы ў СІЗА-7. Праз гэта да яе ўжо доўгі час была асаблівая ўвага сілавікоў, жанчыну неаднаразова затрымлівалі (сакавік і лістапад 2023 года). А ў канцы красавіка 2024 года Ірыну змясцілі пад варту да суда.
Агляд
«Глядзець на яго было балюча». Былая палітзняволеная расказала пра сустрэчу з Ціханоўскім на этапе
2024.07.02 16:26
Стала вядома, што палітвязень Ігар Аліневіч ужо тыдзень знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі для вязняў ў Калядзічах. Што з ім здарылася, чаму палітвязня шпіталізавалі – пакуль невядома.
Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паведамілі пра затрыманне фаната футбольнага клуба «Шахцёр». Прычына пераследу – татуіроўка «АСАВ». Праваабаронцы заўважылі цікавую дэталь: сілавікі прыехалі затрымліваць фаната на бусіку з расейскімі нумарамі.
«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі блог у LiveJournal «За свой город». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Пінскага раёну 27 чэрвеня. Гэты блог належыць берасцейскаму аддзяленню БСДП і апошні матэрыял у ім быў апублікаваны напрыканцы 2021-га году.
Праваабарончы канал «MAYDAY.TEAM» паведамляе пра паборы ў гомельскай жаночай калоніі. З асабістых рахункаў асуджаных спісваюць грошы на «гаспадарчы інвентар і рамонт», сумы даходзяць да 200 рублёў. Дзеля гэтага зняволеных змушаюць пісаць заявы пра добраахвотнасць унёску.
Hавiны
Лукашэнка анансаваў вызваленне некаторых палітвязняў
2024.07.02 22:04
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS