A A+ A++

Улады не даюць магчымасці анкахвораму Рыгору Кастусёву ліставацца з роднымі і паўторна хочуць судзіць хлопца, якога затрымалі ў 16 гадоў. Пра гэтыя і іншыя парушэнні правоў беларусаў у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Рыгор Кастусёў у судзе Менскага раёну, Беларусь. 1 жніўня 2022 года.

Фота: Sputnik

Жыхара Берасця затрымалі за каментары пра Аляксандра Лукашэнку і міліцыянтаў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». На відэа, у якім сілавікі прымусілі здымацца, мужчына кажа, што жыве ў Берасці і яго затрымалі за «абразлівыя каментары».

У Горадні за каментары ў Telegram-каналах пачынаюць судзіць Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы». Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша. З відэа сілавікоў вядома, што мужчына з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.

Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram. На відэа сілавікоў ён кажа, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць. Яго затрымалі яшчэ 11 жніўня 2020 года, калі яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года Мікіту пакаралі 5 гадамі ў выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні, падкрэсліваюць праваабаронцы.

У ліпені 2021 яго зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка. Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым. 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.

Hавiны

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць

2024.06.26 17:10

На Віцебшчыне жорстка затрымалі мужчыну за «экстрэмісцкія» падпіскі. На відэа сілавікоў ён кажа, што рэпосціў у «Аднакласніках» суполкі «Наша Ніва», «Беларусь. Все обо всем» і «Белсат».

Senior-распрацоўшчыка Іллю Гумбара з iTechArt пачалі судзіць за данаты. 35-гадовага мужчыну абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражае да 8 гадоў калоніі. Справу разглядае Святлана Макарэвіч.

Праваабаронцам вядома, што больш за дванаццаць гадоў Ілля працуе ў IT-кампаніі iTechArt і з’яўляецца адным з найлепшым трэйлранерам Беларусі. Трэйлранінг – гэта бег на вялікія дыстанцыі па перасечанай мясцовасці, часта гэта непралазныя лясы або высокія горы.

У Лідзе затрыманых на содні па палітычных матывах возяць на працу да нямецкага фермера. Супрацоўнікі ЦІП робяць усё не па статуце, а з распараджэнняў. З зайздрасцю запытваюцца, колькі людзі атрымліваюць грашовую дапамогу ад ініцыятыў пасля сканчэння адбывання тэрміну, ці добра плацяць.

Затрыманых возяць на працу ў вёску Сцеркава перабіраць смецце. Таксама на перабор цыбулі ў вёску Сухвальня да нямецкага фермера-прадпрымальніка (абяцалі плаціць па 30 рублёў у содні за працу). На цыбулі быў брыгадзір, які напрыканцы дня адзначаў, хто добра выканаў працу, то бок атрымае аплату, а хто не добра – не атрымае нічога. Яшчэ затрыманых возяць збіраць камяні на палях.

Hавiны

Ініцыятыва «Dissidentby» назвала Андрэя Гнёта палітвязнем

2024.07.01 22:17

У Магілёве затрыманы выкладчык па класе гітары. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ён нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра прадстаўнікоў улады. Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы – 36-гадовы Пётр Бельскі.

Ад Рыгора Кастусёва паўтара месяца няма лістоў. 67-гадовага старшыню Партыі БНФ утрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора Кастусёва прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і пакаралі 10 гадамі калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анказахворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру.

Зяць палітыка паведаміў «Вясне», што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст – раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было:

«У яго вельмі вялікія праблемы з ліставаннем, бо лісты яму не даходзяць. Бывае, піша, што “не атрымаў адказу, таму пішу зноў”. Таму апошнія лісты былі больш перапісваннем аднаго таго ж».

У Расеі абвясцілі ў вышук беларускіх палітыкаў Вадзіма Пракопʼева і Валера Сахашчыка. Расейскія СМІ паведамляюць, што МУС РФ шукае «арганізатараў беларускага экстрэмісцкага фармавання «Пагоня», якое рыхтавала баевікоў».

У Менскім абласным судзе скончыўся завочны працэс па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»: сумарна ўсе атрымалі больш за 200 гадоў калоніі.

Hавiны

«Аналітыкам Ціханоўскай» завочна вынеслі прысуд: ад 10 да 11,5 гадоў зняволення

2024.07.01 20:30

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWanda Nowicka odpowiada byłym asystentom. Zarzucili jej mobbing
Następny artykułStylowe, wygodne dresy męskie: jakie modele warto kupić?