A A+ A++

У першым туры пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход Францыі перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля.

Пазачарговыя выбары ў французскі парламент прэзідэнт Эманюэль Макрон абвесціў 9 чэрвеня ў сувязі з упэўненай перамогай ультраправых на выбарах у Еўрапарламент. Макрон разлічваў пры дапамозе новых выбараў узмацніць пазіцыі сваіх прыхільнікаў у Нацыянальным сходзе і адначасова аслабіць правых, якія набіраюць папулярнасць. «Гэтая пастанова сур’ёзная, цяжкая, але найперш гэта акт даверу», – заявіў тады прэзідэнт. Аднак падобна на тое, што ягоны план праваліўся.

Паводле Reuters, экзіт-полы сведчаць пра тое, што ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» Марын Ле Пэн і Жардана Бардэля на выбарах перамагае – яна набірае каля 34% галасоў. Прапрэзідэнцкі цэнтрысцкі блок «Разам» набірае 20,5-23% галасоў, а левая кааліцыя «Новы народны фронт» – 29%.

Выбары ў Францыі адбыліся пры надзвычай высокай яўцы – каля 60%. Пры тым, што пачынаючы з 2002 году яўка ў першым туры парламенцкіх выбараў ніколі не перавышала 50,5%, а на папярэдніх выбарах не было і 40%.

Другі тур парламенцкіх выбараў у Францыі мае адбыцца 7 ліпеня – ад вынікаў галасавання будзе залежыць, хто сфармуе ўрад.

Жардан Бардэль заявіў увечары 30 чэрвеня, што перамога правых магчымая, змена ўлады блізкая. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў мабілізавацца.

«Я заклікаю ўсіх французаў далучыцца да мяне ў заваёве нацыянальнага адзінства супраць тых, хто мае намер пагарджаць нашымі каштоўнасцямі. Я маю намер быць прэмʼер-міністрам усіх французаў, паважаць апазіцыю і заўсёды клапаціцца аб адзінстве нацыі. Я маю намер быць прэмʼер-міністрам паўсядзённага жыцця, узяць пад кантроль нашу міграцыйную палітыку», – цытуе палітыка «Le Figaro».

BBC зазначае, то бліжэйшы тыдзень стане надзвычай важным. Адно з галоўных пытанняў: ці стануць партыйныя лідары цэнтрысцкіх партыяў заклікаць сваіх выбарнікаў галасаваць за левы альянс? Гэта магчыма, калі яны палічаць сваёй галоўнай задачай не дапусціць да ўлады «Нацыянальнага абʼяднання». Пры захаванні цяперашніх тэндэнцый Францыю, адну з галоўных краін ЕЗ, можа ўзначаліць урад правых папулістаў.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZieliński i Synoracki na podium, bardzo pozytywna ocena zawodów motorowodnych w Żninie
Następny artykułPotężne burze przechodzą nad Polską. IMGW alarmuje cały kraj